Сёньня моцна завывае вецер. Гэтае выцьцё ў цёплай кватэры заўсёды, зь дзяцінства, чамусьці дадае мне адчуваньня ўтульнасьці. Але ня сёньня. Празь некалькі сотняў мэтраў ад майго дома ў сьледчым ізалятары знаходзіцца францускі падарожнік Жалян Віё.
Недзе каля паўночы прачытала, што абласная бібліятэка ў Гомлі зноў, другі раз, адмовілася пусьціць у свае сьцены пісьменьніцу Сьвятлану Алексіевіч для сустрэчы з чытачамі. Спаць ужо не магла. Проста ляжала, успамінала, думала.