Ці завышаная цана «Малой падарожнай кніжкі» Скарыны?
Дзяржаўныя СМІ шырока анансавалі прызначаную на 3 жніўня закладку ў Астраўцы капсулы з пасланьнем нашчадкам у падмурак беларускай АЭС. Эколягі прапанавалі ўкласьці ў капсулу свой тэкст — з пакаяньнем за непрадуманы небясьпечны ўчынак.
Мікалаю Дзядку пагражае працяг тэрміну зьняволеньня. На прашэньне аб памілаваньні Паўла Сырамалотава ўлады не рэагуюць. Адвакат наведаў хворага на пнэўманію Зьмітра Дашкевіча ў мэдсанчастцы.
З 1 жніўня працоўныя пэнсіі павышаюцца на 17%, сацыяльныя пэнсіі — на 13%. Адначасова істотна даражэюць жыльлёва-камунальныя паслугі.
Станіслаў Багданкевіч: «Гэта антырынкавы крок. Гэта адзіны чалавек, які дазволіў сабе публічна заяўляць пра неабходнасьць правядзеньня рынкавых пераўтварэньняў».
Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі і камандуючы ВПС і СПА Дзьмітрый Пахмелкін вызваленыя ад займаных пасадаў.
Завяршыўся прыём студэнтаў у ВНУ на бюджэтную, то бок бясплатную, форму навучаньня. Наколькі даступнай застаецца вышэйшая адукацыя для беларусаў?
Паводле «Нямецкай хвалі» (Deutsche Welle) ды шэрагу іншых нямецкіх мэдыяў, міністар унутраных спраў ФРГ Ганс-Пэтэр Фрыдрых (Hans-Peter Friedrich) адхіліў ад пасадаў кіраўніка фэдэральнай паліцыі краіны Матыяса Зэгера (Matthias Seeger) і абодвух ягоных намесьнікаў.
У Крысьціны Шацікавай — цяжкае анкалягічнае захворваньне. Хваробу выявілі на позьняй стадыі, традыцыйныя сродкі і спосабы лячэньня не дапамагаюць.
Днямі спаўняецца год, як вызвалілі першую хвалю асуджаных за Плошчу — за сьнежаньскія падзеі 2010 году. Як склаўся лёс былых палітвязьяняў, ці ўдалося ім уладкавацца на працу, вучобу?
Праз супярэчнасьці у пратаколе і паказаньнях сьведкаў-міліцыянтаў судзьдзя накіравала справу журналіста Эўрарадыё на дапрацоўку. Ругайна вызвалілі.
«Я задаволеная, таму што ў турму не забралі. Я не хачу, каб сын сядзеў у турме. Ён і так шмат перажыў, увесь зьбіты, і яму трэба лячыцца».
Судзьдзя Сяргей Люштык аштрафаваў Андрэя Моўчана на 10 базавых велічыняў (1 мільён рублёў).
Беларус Міхаіл Лемяшэўскі, які ўжо 18 гадоў працуе ў будаўнічым бізнэсе ў Расеі, зьдзейсьніў 20-хвілінны палёт на мотапарапляне зь бел-чырвона-белым крылом над роднымі Ганцавічамі.
Сынкавіцкая царква-крэпасьць, што ў Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці, пабудаваная пры канцы XV — на пачатку XVI стагодзьдзяў.
Палажанка: «Зьміцер ня будзе нават рабіць выгляд, што ён успрымае гэты судовы працэс. Усё гэта ён называе цыркам і не зьбіраецца ў гэтым працэсе ўдзельнічаць».
20 ліпеня палітвязьню Зьмітру Дашкевічу спаўняецца 31 год. Амаль тры гады зь іх Зьміцер правёў у вязьніцы. Больш за паўгода — у карцэры.
Муфтый Абу-Бекір Шабановіч: «Сёньня пятніца, і будзе калектыўная малітва, як заўсёды. А ўвечары, пасьля заходу сонца — малітва таксама, ужо малітва рамаданаўская, начная».
«Зараз яго ўжо прыцягваюць да адказнасьці за тое, што ён быццам бы дрэнна прыбірае ў сваёй камэры».
Андрэй Моўчан: «Напэўна, шэсьць супрацоўнікаў мяне зьбівалі, павалілі на падлогу, білі нагамі, зьневажалі».
Загрузіць яшчэ