У Ватыкан на інтранізацыю папы рымскага Францішка I паедзе кіраўнік беларускага касьцёла мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
«Урад ставіў нам задачу — увайсьці ў першую паўсотню, і гэтая задача выканана», — прадстаўнік МЗС Беларусі.
У 2012 годзе «ворагамі інтэрнэту» прызнаныя Сырыя, Кітай, Іран, Бахрэйн і Віетнам. А летась сярод «ворагаў інтэрнэту» была і Беларусь.
Аляксандар Лукашэнка быў адзіным кіраўніком эўрапейскай краіны, які ўзяў удзел у разьвітаньні з прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Уга Чавэсам. Тым больш ён узяў з сабою да труны свайго 8-гадовага сына Колю. Ці варта гэта было рабіць?
У сувязі зь сьмерцю Уга Чавэса ў Беларусі на 3 дні рэкамэндавана адмяніць усе забаўляльныя мерапрыемствы. Ці зьбіраюцца менчукі адмяніць сьвяткаваньне 8 сакавіка?
У Вільні знайшлі забітым старшыню Згуртаваньня беларускіх грамадзкіх суполак Літвы і клюбу «Сябрына» Рамана Вайніцкага.
28 лютага 1998 году прайшла першая канфэрэнцыя па ўвекавечаньні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Праз 15 гадоў грамадзкія актывісты сабраліся падсумаваць, што зроблена за гэтыя гады.
Кампанія «Гавары праўду» абвясьціла стратэгію на 2013–2015 гады пад назвай «Грамадзянская дамова аб пераменах». Лёзунг стратэгіі: «Галоўнае — ня хто замест Лукашэнкі, а што замест Лукашэнкі».
Міністар адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч не назваў канкрэтную колькасьць школьнікаў, якія цяпер навучаюцца па-беларуску.
Менчукам, што жывуць у так званых службовых кватэрах, у якія яны ўсяліліся яшчэ ў 1978–80 гады, прадпісана добраахвотна вызваліць службовае жытло. У адваротным выпадку пагражаюць судом.
«Грамадзянская актыўнасьць у рэгіёнах: міт ці рэальнасьць?» — гэтую тэму абмяркоўвалі ў пятніцу ў кампаніі «Гавары праўду». 25 лютага «Гавары праўду» адзначае сваё трохгодзьдзе.
Моладзевая арганізацыя «Малады фронт» 16 лютага ўручыла свае традыцыйныя штогадовыя прэміі «Люблю Беларусь» у васьмі катэгорыях.
За час аўганскай вайны ў баявых дзеяньнях бралі ўдзел больш за 32 тысячы беларусаў. Зь іх 711 загінулі, каля тысячы вярнуліся інвалідамі. Больш за траціну былых «аўганцаў» памерлі за тыя 24 гады, што прамінулі пасьля вываду войскаў.
У 2014 годзе ў адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам сканчаюцца тэрміны даўнасьці па расьсьледаваньні крымінальных спраў аб зьнікненьні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, а ў 2015 годзе — і Зьмітра Завадзкага.
8 лютага пачалося тэставае вяшчаньне новага тэлеканалу Белтэлерадыёкампаніі «Беларусь-3» — беларускага аналяга расейскай «Культуры». Першай перадачай стаў фільм «Горацкія пацехі» з цыклю «Зямля беларуская».
Судовы працэс над вядомым мадэльерам, аўтарам праекту «Млын моды» Сашам Варламавым цікавіць многіх у Беларусі. За ім сочаць калегі Варламава па мадэльным бізнэсе, пацярпелыя, журналісты незалежных і дзяржаўных СМІ.
У Беларусі ёсьць толькі адзін сьціплы помнік Кастусю Каліноўскаму: ён быў узьведзены ў 1958 годзе ў Сьвіслачы.
Разам з мэдыкамі ўвагу грамадзкасьці да праблемы раку прыцягваюць грамадзкія арганізацыі. Заснавальніцай адной зь іх была Ірына Казуліна.
Сёлета ініцыятар правядзеньня агульнанацыянальных дыктовак Уладзімер Падгол заклікаў правесьці яе 2 лютага, у дзень нараджэньня Кастуся Каліноўскага, але…
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка і Сяргей Кірыенка разьбілі пляшку шампанскага аб экскаватар, які выняў коўш зямлі з новага катлавану АЭС.
Загрузіць яшчэ