У Беларусі каля 950 тысяч чалавек, якім цяпер больш за 70 і якія ў дзяцінстве перажылі жахі вайны. Але яны не падпадаюць пад дзеяньне ўказу прэзыдэнта «Аб аказаньні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 70-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
У сераду бальшыня прадпрымальнікаў, якія абвясьцілі страйк 1 ліпеня, зноў ня выйшлі на працу. Павільёны і палаткі на рэчавых рынках Горадні, Віцебску, Воршы, Горадні зачыненыя.
1 ліпеня многія прадпрымальнікі ў розных рэгіёнах ня выйшлі на працу, шмат месцаў на рынках пустуе. Сытуацыю аналізуюць лідэры прадпрымальніцкага руху.
Беларускія прадпрымальнікі прапануюць увесьці мараторый на правядзеньне кантрольных праверак і на штрафы, якія могуць узьнікнуць пасьля ўвядзеньня ў дзеяньне Ўказу № 222 і тэхнічнага рэглямэнту Мытнага Саюзу аб бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці.
Міністэрства культуры Расейскай Фэдэрацыі спыняе фінансаваньне дасьледаваньняў пэрыяду сталінскіх рэпрэсій. Як гэта паўплывае на беларускіх дасьледчыкаў, на доступ да расейскіх архіваў?
26 чэрвеня ў галерэі «Ў» Таварыства беларускай мовы ўрачыста адзначыла сваё 25-годзьдзе. На імпрэзу зьехаліся сябры грамадзкага аб’яданьня з усіх куткоў Беларусі.
Пры падтрымцы амбасады ЗША ў Беларусі выйшла кніга Любові Ўладыкоўскай «Міжкультурны дыялог: амерыканская парадыгма».
Пару гадоў таму ў інтэрвію Радыё Свабода ён казаў: «Сваю невідушчасьць я не лічу праблемай, якая ставіць крыж на маім жыцьці. У мяне шмат мараў, але я дакладна ня ведаю сваіх пэрспэктываў».
У дзень 90-годзьдзя Васіля Быкава ў дачным пасёлку Ждановічы-6 пад Менскам адкрыўся музэй народнага пісьменьніка.
Дэталі для Беларускай атамнай станцыі, якая будуецца ў Астраўцы, вырабляюць у тым ліку ў ахопленым вайной украінскім Краматорску.
З 1 чэрвеня пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь уведзена ліцэнзаваньне імпарту кандытарскіх вырабаў — цукерак, печыва, шакаляду, а таксама макаронных вырабаў, якія ўвозяцца з-за межаў Мытнага саюзу.
На 19 чэрвеня заплянаваная ўрачыстая закладка першага каменя ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку і пачатак будоўлі.
Цэны на мяса ў Менску як павысіліся месяц таму амаль у два разы, так і працягваюць трымацца, хоць ахвотных выкласьці 15 даляраў за кіляграм сьвініны і 11 даляраў — за кіляграм сала стала істотна менш.
11 чэрвеня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі палітыка, публіцыста Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня», якую ён пісаў на «хіміі» ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну.
9 чэрвеня ў Менску ў кінатэатры «Перамога» адкрываецца фэстываль кіно, прысьвечаны 100-годзьдзю пачатку Першай усясьветнай вайны «1914 revisited».
5 чэрвеня ў Галерэі «Ў» адбудзецца прэзэнтацыя «Календара Бахарэвіча». Напярэдадні прэзэнтацыі аўтар адказаў на некалькі пытаньняў Радыё Свабода.
2 чэрвеня суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў грамадзкую актывістку Вольгу Жураўлёву штрафам у пяць базавых велічынь (750 000 беларускіх рублёў).
Карэспандэнт газэты «Новы час» Зьміцер Галко трэці месяц у камандзіроўцы ва Ўкраіне. Аб’езьдзіў усе гарачыя кропкі, усе неспакойныя рэгіёны. Цяпер у Данецку. І зьбіраецца ўжо вяртацца дадому.
Ці выйграў Аляксандар Лукашэнка ў хакей? Ці набраў ён на гэтым чэмпіянаце сьвету па хакеі ачкі на сваю карысьць, ці атрымаў нейкія дывідэнды, ці ўздымецца ягоны рэйтынг?
Віктар Чумак — дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, прадстаўнік фракцыі «УДАР», старшыня парлямэнцкай камісіі па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй. Сябра выбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.
Загрузіць яшчэ