Музычная грамадзкасьць дагэтуль ня можа адысьці ад шоку: тыдзень таму недарэчна загінуў пад коламі аўтамабіля 28-гадовы сьпявак Сьвятаслаў Хадановіч, лідэр папулярнага блюзавага гурту “SVET BOOGIE BAND”. СЬВЕТ, як яго называлі сябры, за кароткі час стаў адным з аўтарытэтаў сур’ёзнай, некан’юнктурнай музыкі і знаходзіў прыхільнікаў далёка за межамі Беларусі.