Сёньня старшыня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч расказаў пра сваю паездку ў складзе беларускай урадавай дэлегацыі ў Маскву на паседжаньне так званага саюзнага Саўміну.
Сёньняшні дзень для Кары Тапіёлы пачаўся сустрэчамі з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама зь віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Патупчыкам.
У Менску з працоўным візытам знаходзіцца дырэктар Міжнароднага бюро працы Кары Тапіёла (бюро – адзін з вышэйшых органаў кіраваньня Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).
Сёньня ў Менску завяршылася міжнародная канфэрэнцыя “Прафсаюзы і крызіс”,. Каб узяць удзел у мерапрыемстве, у Беларусь адмыслова прыляцеў дырэктар Вашынгтонскага офісу МКП Пітэр Баквіс.
"У нас існуе так званы цэнтар бізнэс-авіяцыі. То бок гэта “Ўнукава-3”, адкуль ляцеў той самалёт. Там выключнае V.I.P.-абслугоўваньне. Маленькія самалёты, невялікая колькасьць пасажыраў, адмыслова навучаная абслуга."
Ад 1 лістапада амаль на 10% падвышаюцца працоўныя пэнсіі.
Меркаваньне экс-міністра працы Аляксандра Саснова пра падвышэньне пэнсіяў.
Станоўчая дынаміка на разгрузку запасаў гатовай прадукцыі дала збой: за верасень тэмп разгрузкі складоў зьнізіўся больш чым у чатыры разы.
Блізу дзясятка прадстаўнікоў міністэрстваў эканомікі, прамысловасьці, падаткаў і збораў тлумачылі сёньня журналістам, як адбываецца лібэралізацыя ўмоваў эканамічнай дзейнасьці.
МВФ адзначыў посьпехі Беларусі ў рэфармаваньні фінансавай інфраструктуры і паляпшэньні бізнэс-клімату.
Сёньня мае канчаткова вырашыцца лёс працы ў Менску для канадзкага хакейнага спэцыяліста Глена Хэнлана, які да нядаўняга часу адначасова трэніраваў каманду менскага “Дынама” і нацыянальную зборную Беларусі.
Як ідэнтыфікуюць сябе вядомыя асобы паводле нацыянальнай прыкметы і моўных прыярытэтаў? І якую мову лічаць роднай?
Сёньня на Паўночных могілках Менску пахавалі Барыса Стральцова — знакавую асобу для многіх пакаленьняў журналістаў. Прафэсар, доктар фiлялягiчных навук, аўтар дзясяткаў арыгінальных кніг i падручнiкаў, Барыс Васільевіч застаўся ў памяці колішніх студэнтаў і калегаў-выкладчыкаў чалавекам інтэлігентным і адданым сваёй справе. У рознастылёвых сродках масавай інфармацыі ў Беларусі і за яе межамі працуюць, без перабольшаньня, тысячы ягоных вучняў.
16 і 17 лістапада, у Брусэлі пройдзе І форум грамадзянскай супольнасьці. Беларусь на ім будуць прадстаўляць блізу трох дзясяткаў дэлегатаў.
Тыдзень пачаўся з малапрыемнай навіны. Падчас паседжаньня Савету кіраўнікоў мытных службаў краін СНД абвешчана: адзіны мытны кодэкс для краінаў агульнай мытнай прасторы — Беларусі, Расеі і Казахстана — будзе падпісаны 27 лістапада. Але нават чыноўнікі прызнаюць: не ва ўсім дакумэнт адпавядае інтарэсам беларусаў. Так, мыта на імпартныя аўтамабілі можа наблізіцца да расейскіх памераў, тады як цяпер гэты паказьнік значна ніжэйшы, чым у Расеі і Казахстане. І без таго незайздроснае матэрыяльнае становішча беларусаў чыноўнікі гатовыя прынесьці ў ахвяру.
Спэцыялісты сьцьвярджаюць, што пры рэстаўрацыі царквы Сьвятога Духу ў Менску маглі быць апаганеныя парэшткі дачкі легендарнага канцлера ВКЛ Лява Сапегі.
Лінгвісты камэнтуюць адказы кіраўніка Беларусі адносна роднай мовы і карыстаньня ёю па-за працай. <B>А ШТО ДУМАЕЦЕ ВЫ?</B>
Перапісчыца Ірэна Саўко напярэдадні анкетавала Аляксандра і Мікалая Лукашэнкаў. Іх адказы камэнтуе мовазнаўца Зьміцер Саўка.
Ад сёньня са спадарожніка "Sirius" пачаў вяшчаньне новы тэлеканал +TV, заснавальнікам якога зьяўляецца таварыства з дадатковай адказнасьцю “Белвіясат”.
Асноўныя банкі-крэдыторы часова спынілі выдачу пазыкаў на льготнае будаўніцтва жыльля. Яны тлумачаць гэта тым, што задоўга да заканчэньня году раздалі выдаткаваныя на гэта ўрадам сродкі.
Загрузіць яшчэ