З сотняў сынагог, збудаваных у Беларусі, цяпер дзейнічаюць адзінкі. Галоўную сынагогу ў Горадні называюць адной з найпрыгажэйшых у Эўропе. Частка будынкаў былых сынагог выкарыстоўваецца не па прызначэньні. Асобная катэгорыя — ацалелыя, але закінутыя сынагогі. Пра іх у нашай публікацыі.
У дзяцінстве Алена спачатку села конна, а пасьля навучылася хадзіць. Цяпер яна жыве на дзедавай зямлі і даглядае коней, якіх сьпісалі зь вялікага спорту і цыркавой арэны. Агароды сталі пашай. Дом, дзе Алена вырасла, — стайняй.
26 лістапада віцябляне ўсклалі кветкі да помніка Ўладзімеру Караткевічу. Сёньня пісьменьніку споўнілася б 89 гадоў.
Войны, пажары, савецкую ўладу на Беларусі перажылі некалькі дзясяткаў драўляных касьцёлаў. Мы адабралі 7 каталіцкіх сьвятыняў, пабудаваных з дрэва ў розныя часы і ў розных стылях, якія выглядаюць ня менш велічна за камяніцы.
У супольным праекце Свабоды і парталу «Плянэта Беларусь» «7 цудаў Беларусі» мы раскажам пра малавядомыя архітэктурныя і прыродныя адметнасьці Беларусі. У першай публікацыі — пра фартэцыі на выспах.
Увесну на Віцебшчыне згарэў драўляны касьцёл ХІХ ст. Вецер падхапіў іскры ад сухой травы, якую палілі наводдаль. Свабода знайшла жыхара вёскі Рамні Гарадоцкага раёну, супраць якога ў кастрычніку распачалі крымінальную справу аб зьнішчэньні гісторыка-культурнай каштоўнасьці па неасьцярожнасьці.
У Сяргея сэзонная праца. Летам пастух, зімою — качагар. Уначы ён вахтар, удзень — пячнік. Калі ёсьць магчымасьць, Сяргей звальняецца з працы, і едзе на заробкі ў Расею.
Як дызайнэрка зь Віцебску працуе з натуральнымі тканінамі і «вялікімі» мадэлямі
Фільм ужо паказалі ў Менску і выклалі на YouTube. У Маскве фільм у апошні момант забаранілі. Дадатковы перадпрэм’ерны паказ прайшоў у Віцебску — набліжэйшым да расейскай мяжы буйным горадзе.
Адзінае ў Беларусі прыватнае прадпрыемства па вырабе дражэ з журавін знаходзіцца ў Глыбокім. Штогод тут перапрацоўваюць да 35 тонаў дзікарослых ягад. Кісла-салодкія шарыкі, поўныя вітамінаў і мікраэлемэнтаў, называюць беларускім супэрфудам.
Драўляныя і мураваныя ратушы паўставалі ў гарадах ВКЛ, адзначаных Магдэбурскім правам, з XIV стагодзьдзя. Самакіраваньне мелі каля 60 беларускіх гарадоў і мястэчак. Да гэтай пары адрэстаўраваныя або цалкам адбудаваныя ратушы стаяць у сямі зь іх.
Браслаўшчына — адзін зь нешматлікіх рэгіёнаў краіны, дзе азёрныя астравы былі жылымі. На адным зь іх 500 год таму пасяліліся манахі. У жніўні журналісты Свабоды пабывалі на першых за 20 год археалягічных раскопках на востраве Манастыр.
У Віцебску пустуе частка незапатрабаваных заводзкіх будынкаў. Заняць былыя прамысловыя плошчы маглі б культурніцкія цэнтры. Чаму гэты працэс ідзе вельмі павольна, Свабодзе распавялі ўласьнік першага ў Віцебску індустрыяльнага лофту і гаспадыня арт-прасторы VZAP у будынку буйнога заводу.
Найбяднейшы рэгіён, адкуль паходзіць самы папулярны палітык Беларусі ХХ стагодзьдзя
Сёлета «Славянскі базар» у Віцебску праходзіць 28-ы раз. І пакуль адны намагаюцца прыцярпецца да часовых нязручнасьцяў, другія разглядаюць базар як пляцоўку для самарэклямы і дадатковага заробку.
Праца з дрэвам для віцебскага мастака Дзьмітрыя Гаралевіча пачалася з анёлаў на ўзор тых, што рабілі народныя майстры 16–17 стагодзьдзяў. Цяпер Дзьмітры працуе над лялькамі-акторамі для віцебскага тэатру «Лялька».
Даваенныя фонды галерэі Юдаля Пэна ў Віцебску складалі больш за 800 карцін. Пасьля вайны з эвакуацыі вярнулася толькі чвэрць. Свабода распавядае малавядомую гісторыю спадчыны славутага віцебскага мастака, які стаў настаўнікам усясьветна вядомых Марка Шагала і Восіпа Цадкіна.
Музыка і мастак Яўген Палавінскі прыдумаў для Віцебску новы звычай — каб штодня на ратушы граў музыка-духавік. Аўтар ідэі запрасіў карэспандэнтаў Свабоды разам падняцца на вежу, каб спраўдзіць задуманае ў тэставым рэжыме.
«Меч Брачыслава» — фэстываль сярэднявечнай культуры ў Браславе. Ён ладзіцца на Замкавай гары. Тут у 1065 годзе быў заснаваны Браслаў.
Ігар Турчыновіч працуе званаром больш за дваццаць гадоў. Каб вызваліць час для любімага занятку, ён пакінуў працу тэлеінжынэра на «Віцязі» і ўладкаваўся ў ахову. Яго першы звон важыў каля шасьці кіляграмаў. Цяпер Ігар звоніць у дабравесьнік вагою болей за пяць тонаў.
Загрузіць яшчэ