Звычайна пасьля выхадных офісны народ, які прыходзіць на працу і атрымлівае больш-менш неабмежаваны доступ да інтэрнэту, першае, што робіць, праверыўшы электронную пошту, — гэта лезе чытаць навіны. Лягічна і нам пайсьці за іхнім прыкладам. Таму сёньня мы будзем глядзець беларускія навінавыя сайты, нягледзячы на тое, што панядзелак — не найлепшы дзень для навінаў. Але, можа, яно і лепш, бо тым больш паказальная будзе карціна. Калі навінаў ня так шмат, адразу бачна, што вылучаецца ў якасьці прыярытэту.