Беларускі спорт трапляе ўва ўсё большую ізаляцыю. Спартовыя функцыянэры яшчэ спрабуюць рабіць выгляд, што іх гэта ня тычыцца. Маўляў, ня вельмі й хацелі; сусьветны спорт страціць больш ад няўдзелу беларусаў; у сумесных спаборніцтвах з Расеяй магчымае рэальнае разьвіцьцё.