
Сяргей Навумчык
Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. У 1963 годзе з бацькамі пераехаў у Віцебск. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Публікаваў артыкулы ў абарону архітэктурнай спадчыны Віцебску. У 1988 годзе быў ініцыятарам грамадзкай кампаніі супраць будаўніцтва Віцебскай АЭС, удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе таварыства «Мартыралёг» і Беларускага Народнага Фронту 19 кастрычніка 1988 г.
З сакавіка 1990 па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, быў каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцьці Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сэсіі ВС 24-25 жніўня 1991 г., на якой была адноўленая Незалежнасьці Беларусі. Аўтар шэрагу законапраектаў. Член Канстытуцыйнай Камісіі, камісіі па пытаньнях СМІ і правах чалавека, камісіі па вывучэньню дзейнасьць службовых асобаў у сувязі зь ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11-12 красавіка 1995 г. супраць ініцыяванага Лукашэнкам т. зв. рэфэрэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сымбаляў гэрбу «Пагоня» і бел-чырвона-белага сьцягу, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Быў адным з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага Гельсынскага камітэту.
У жніўні 1996 г. атрымаў палітычны прытулак у ЗША. З 1999 па 2024 — супрацоўнік Радыё Свабода. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, ляўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча за кнігу «Сем гадоў Адраджэньня, альбо Фрагмэнты найноўшай гісторыі (1988-1995)».
Аўтар Сяргей Навумчык
-
15:44, 15 жнівень 2011
“Масква забірае ў нас усё”
-
17:31, 13 ліпень 2011
Сьлюнькоў і Адамовіч. Пілат і праведнік
-
18:57, 14 чэрвень 2011
Як мы не дапусьцілі прэзыдэнцтва
-
16:47, 27 травень 2011
“Каўбасны бунт” як умацаваньне рэжыму?
-
11:59, 02 травень 2011
Ці маглі рабочыя ўзяць штурмам дом па Карла Маркса?
1991-шы вачыма ўдзельніка
-
20:47, 11 красавік 2011
Сто тысяч каля Дому ўраду
-
21:07, 31 сакавік 2011
Два зьезды і апошні шанец
-
15:26, 17 сакавік 2011
Рэфэрэндум бяз права голасу
-
16:12, 15 сакавік 2011
Канстытуцыя-94: “бомба пад дзяржаву”
-
21:45, 11 сакавік 2011
Гол хакеісту № 1