На 22 жніўня ў зьняволеньні ў Беларусі былі як мінімум 878 палітвязьняў, прызнаныя такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальна зьняволеных з палітычных матываў у краіне можа быць больш.
Падзеі 22 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Новым ўласьнікам гістарычнай сядзібы сядзібы ў Падароску, якую ўлады сканфіскавалі ў папярэдняга інвэстара за нібыта невыкананьне ўмоў, стала юрыдычная асоба зь Менску. Іншыя дэталі не паведамілі.
У Кіеве — дзень жалобы. Напярэдадні ў выніку расейскага ракетнага ўдару загінулі 16 чалавек і яшчэ 42 атрымалі раненьні. 20 жніўня расейскія войскі атакавалі ўкраінскую сталіцу ў тры хвалі — з ночы да позьняга вечара.
У Дзьвіне і Прыпяці вады ўдвая меней за сярэднія значэньні. Чаму ў Беларусі мялеюць рэкі і што можна зрабіць, каб палепшыць сытуацыю.
Выезд дзіцячых арганізаваных груп за межы Беларусі будуць узгадняць дзяржаўныя органы, а несьці адказнасьць за бясьпеку — арганізатары.
Беларускіх жанчын ва ўзросьце ад 18 да 39 гадоў падчас дыспансэрызацыі ў абавязковым парадку будуць правяраць на бясплоднасьць. Што за гэтым стаіць: клопат дзяржавы пра жанчын ці «дэмаграфічную бясьпеку»? Спыталіся ў гендэрнай дасьледчыцы Ірыны Сідорскай.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі, што з 19 жніўня і ў ноч на 20 жніўня сіла абароны пацэлілі па некалькіх аб’ектах на тэрыторыі Расеі.
У праваабарончым выдавецтве SVIEDKI выходзіць кніга журналіста, былога «свабодаўца» Ігара Карнея «Інкамунікада. Катаваньне адзінотай», якую ён напісаў за 2 месяцы. Пагаварылі з аўтарам.
Урад Беларусі адступае ад заяўленых раней захадаў у барацьбе з інфляцыяй.
На Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы 4 верасьня пачнецца аўкцыён для продажу фальварку «Мураванка Храптовічаў», пабудаванага ў XVIII стагодзьдзі ў Шчорсах Горадзенскай вобласьці.
У Міністэрстве абароны Расеі назвалі цэлі, па якіх наносілі ўдары. Сама меней адзін дрон заляцеў у Беларусь.
Відэафільм Свабоды — пра прымусова вывезеных за мяжу палітвязьняў, якія, разлучаных з сваімі дзецьмі.
У жніўні ў пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча выходзяць адразу дзьве кнігі — новы беларускі раман «Падземныя пераходы» і «Сабакі Эўропы» у польскім перакладзе.
У наступным навучальным годзе беларускіх школьнікаў будуць вучыць кіраваць дронамі. Такія курсы ўключылі ў праграму прадмету «дапрызыўная і мэдычная падрыхтоўка». Як яшчэ дзяржава мілітарызуе школу.
Афіцыйныя крыніцы Расеі і Ўкраіны паведамілі аб парытэтным абмене ваеннапалоннымі.
Расейскія вайскоўцы падчас уварваньня ва Ўкраіну ў лютым 2022 году дэманстравалі надзвычайную жорсткасьць у абыходжаньні з цывільным насельніцтвам Украіны.
Загрузіць яшчэ