4 гады таму затрымалі журналіста Дзяніса Івашына. Палітвязень правёў за кратамі ўжо 1461 дзень.
Падзеі 10 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
9 сакавіка каля амбасады Беларусі ў Вільні прайшоў мітынг з нагоды другой гадавіны ўтрыманьня палітзьняволенага Сяргея Ціханоўскага бяз сувязі з вонкавым сьветам і супраць рэпрэсіяў у Беларусі.
Назвы жыхароў — важная частка слоўніка кожнае мовы. У беларускай мове гэтыя назвы адметныя, але, на жаль, дагэтуль не сабраныя. Ці ведаем жывыя народныя і традыцыйныя назвы жыхароў беларускіх гарадоў і вёсак?
«Вільня» — так называецца Анталёгія беларускай паэзіі XX стагодзьдзя пра галоўны горад продкаў сучасных беларусаў. Склаў і пракамэнтаваў унікальнае выданьне Сяргей Дубавец.
У Беларусі цяпер 154 палітзьняволеныя жанчыны. Праваабаронцы «Вясны» да сьвята 8 сакавіка прэзэнтавалі агляд парушэньняў правоў жанчын у месцах няволі ў Беларусі з 2020-га па канец 2024 году.
6-7 сакавіка ў Рыме прайшла другая канфэрэнцыя Альянсу парлямэнцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» пад назвай «Правы і аўтарытарызм — кейс Беларусі». Падчас яе абмяркоўвалі, як захаваць Беларусь у міжнародным парадку дня і як супрацьстаяць ролі Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны.
Шэраг каляўладных Тэлеграм-каналаў 7 сакавіка заявілі пра ўзлом рэсурсаў арганізацыі былых сілавікоў BelPol. Прадстаўнік арганізацыі Ўладзімер Жыгар пракамэнтаваў гэтыя заявы для Радыё Свабода.
З нагоды 8 сакавіка, Дня салідарнасьці жанчын у барацьбе за свае правы, беларускі розных краін ладзяць шэраг тэматычных імпрэзаў для жанчын. Публікуем іх расклад.
Расея з розных кірункаў атакавала Ўкраіну 67 ракетамі і 194 дронамі з розных кірункаў. Зьбіць удалося 34 ракеты і 100 бесьпілётнікаў.
7 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над журналісткай Палінай Піткевіч, якую затрымалі ў чэрвені 2024 году.
6-7 сакавіка ў Рыме праходзіць другая сустрэча альянсу парлямэнцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». Удзельнік сустрэчы Анатоль Лябедзька лічыць, што «галоўная задача форума — трымаць беларускае пытаньне ў міжнародным парадку дня».
Ігар Хасанаў выйшаў на сувязь праз паўтара тыдня пасьля пачатку ягоных пошукаў.
Гэта робіцца, каб пакінуць за кратамі і псыхалягічна зламаць чалавека, перакананы былы палітвязень Леанід Судаленка.
У штогадовай справаздачы «Свабода прэсы ў Эўропе: час пераламаць сытуацыю» Плятформы па ўмацаваньні абароны журналістыкі і бясьпекі журналістаў гаворыцца пра працяг рэпрэсіяў супраць незалежных мэдыя і журналістаў у Беларусі і пра цяжкасьці, зь якімі сутыкаюцца журналісты ў вымушанай эміграцыі.
Беларусь атрымлівае гранты Глябальнага фонду на прафіляктыку і лячэньне ВІЧ і тубэркулёзу з 2007 году.
Яўген Ільін — грамадзянін Беларусі, Міхаіл Шалгун паходзіць зь Беларусі, але ягонага грамадзянства пакуль не ўдалося высьветліць.
Расея не спыняе абстрэлаў мірных гарадоў Украіны.
4 сакавіка мэр італьянскай Балёньні Матэо Лепорэ прысвоіў ганаровае грамадзянства горада беларускай дэмакратычнай лідэрцы Сьвятлане Ціханоўскай.
Уначы 5 сакавіка ангельскамоўны блогер Марыё Наўфаль апублікаваў на плятформе Х інтэрвію зь кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Пастамі Наўфаля часта дзеліцца самы заможны чалавек плянэты Ілан Маск, кіраўнік агенцтва эфэктыўнасьці ўраду ЗША і блізкі саюзьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Загрузіць яшчэ