Палітвязьня Мікалая Аўтуховіча на тры гады адправяць для адбыцьця пакараньня ў крытую турму. Гэтак вырашыў выязны суд, які прайшоў 23 студзеня ў калёніі № 14, якая месьціцца ў пасёлку Навасады непадалёк ад Барысава.
Аўкцыён адбыўся 23 студзеня на плятформе Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы. У 2024 годзе таргі не адбыліся — на іх ніхто не зарэгістраваўся.
23-гадовая грамадзянка Гвінэі Мар’ям Сума, якая знаходзілася ў Беларусі як мігрантка, а потым яе дэпартавалі, у інтэрвію Радыё Свабода заявіла, што зьвяртаецца да ўладаў Беларусі з просьбай вярнуць яе дачку Сабіну.
На плятформе Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы адбыліся аўкцыёны на продаж гістарычных аб’ектаў, якія выставілі апошнім часам.
Расказваем гісторыю барбэра зь Беларусі Алеся, які ў Польшчы бясплатна пастрыг тры дзясяткі палітвязьняў, бо гэта тое, чым ён мог ім дапамагчы.
Былы палітвязень Павал Севярынец 22 студзеня сустрэўся ў Вільні зь беларусамі.
У Беларусі абмежавалі хуткасьць мабільнага інтэрнэту для ўладальнікаў безьлімітных пакетаў. Што гэта значыць для карыстальнікаў і навошта гэта ўладам?
Падзеі 23 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прэзыдэнт Украіны жорстка скрытыкаваў Эўропу за маўчаньне і пасіўнасьць у шэрагу пытаньняў, сярод якіх і падзеі ў Беларусі 2020 году.
Лукашэнка абвясьціў 2026 год «годам жанчыны», сказаўшы, што «нічога больш дасканалага прыродай ня створана». Свабода паглядзела, як ідуць справы ў беларускіх жанчын і што пра гэта кажуць статыстыка і экспэрты.
З словаў аўтараў сайту, з часам зьвестак на ім будзе больш. Яны заклікаюць усіх ахвотных зьвяртацца з ідэямі і прапановамі.
Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Беларусі расшырыў пералік пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг, упаўнаважаных надаваць паслугі хостынгу афіцыйных інтэрнэт-сайтаў і электроннай пошты.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі вызначыла новыя патрабаваньні да паслуг перадачы дадзеных апэратарамі сотавай электрасувязі.
Грамадзянка Індыі Мінабен Джошы заявіла, што яе завабілі ў Беларусь выгаднай прапановай працы, але падманулі, і яна ня мае грошай, каб вярнуцца дадому.
Беларус Кірыл Плышэўскі пакінуў абразьлівыя камэнтары пра Ўкраіну пад допісамі ўкраінскай тэнісісткі Марты Касьцюк, дзе яна распавяла пра холад ў Кіеве ўнасьледак расейскіх бамбаваньняў. Як высьветліла Свабода, ён — сын пракурораў, якія зрабілі кар’еру ў рэпрэсіўнай сыстэме Аляксандра Лукашэнкі.
Выступ прэзыдэнта ЗША на Ўсясьветным эканамічным форуме ў Швайцарыі чакаўся журналістамі і палітыкамі на тле напружаньня, зьвязанага з прэтэнзіямі ЗША на тэрыторыю Грэнляндыі і іншымі геапалітычнымі заявамі.
Зь ёй змагалася старая камуністычная намэнклятура, а пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі яна была ў апазыцыі да яго.
Ўладзімер Гарох у вялікай размове з Свабодай згадаў пра свае больш чым пяць гадоў за кратамі, апошнія дні жыцьця загінулага ў калёніі Вітольда Ашурка і сваё стаўленьне да будучыні.
Забарона дзейнічае з новага году, паведаміла «Вясна» з спасылкай на крыніцу @MAYDAYMog і ўдакладніла, што да 2026 году сваякі мелі права паслаць асуджаным, якія адбываюць тэрмін у гэтай папраўчай калёніі, да пяці кніг у бандэролі вагой да 2 кг.
Аляксей Лазараў пайшоў абараняць Украіну ад пачатку расейскага ваеннага ўварваньня туды ў 2022 годзе.
Загрузіць яшчэ