Разважаньні пра мэтазгоднасьць маральнасьці ўдзелу апазыцыі ў выбарчай кампаніі 2016, якая цалкам кантралюецца, а яе вынікі фальсыфікуюцца ўладамі, прывялі да вострых спрэчак адносна мейсца маралі ў палітыцы і іншых сфэрах дзейнасьці чалавека.
Напэўна, ніколі пытаньне ўдзелу ў выбарчай кампаніі не стаяла так востра перад беларускім грамадзтвам, і, напэўна, апазыцыя не знаходзілася ў такім глыбокім стратэгічным і ідэалягічным крызісе як цяпер.