У сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна, як адзначылі шматлікія СМІ, галоўнай была карцінка.
Эстонскія навукоўцы распрацавалі ачышчальнік паветра, які можна насіць на шыі: ён забівае да 99% вірусаў побач з носьбітам, у тым ліку ўзбуджальнікаў COVID-19.
Урад Беларусі замарозіў цэны на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасьці і шэраг лекаў.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі дзеяньні ўладаў асудзілі больш за дзьве тысячы прадстаўнікоў спорту. Яны падпісалі адкрыты ліст з заклікам спыніць гвалт, вызваліць усіх палітвязьняў і правесьці паўторныя выбары.
Былы намесьнік камандзіра баявой групы спэцпадразьдзяленьня «Алмаз» МУС Беларусі Ігар Макар адмаўляецца ад крапавага бэрэта.
Маскоўскі абласны суд пакінуў расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага пад вартай.
На акцыях з патрабаваньнем вызваліць Аляксея Навальнага 23 студзеня ў розных гарадах Расеі рэкордная колькасьць затрыманых: больш за 3,5 тысячы чалавек па ўсёй краіне, звыш 1300 — у Маскве, каля 500 — у Санкт-Пецярбургу.
Аэрапорт «Унукава» не дае дазволу журналістам здымаць прыбыцьцё расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, які плянуе вярнуцца з Бэрліну ў Расею ў нядзелю, 17 студзеня.
Вясной 2020 года, да выбараў, у Беларусі было ўсяго 3 палітвязьні, сёньня іх больш за 180.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў новыя Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія прадугледжваюць у тым ліку штрафы за «сьцяг на бальконе». Законы ўступяць у сілу 1 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».
Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за імпічмэнт дзейнаму прэзыдэнту Дональду Трампу. Цяпер працэдура патрабуе абмеркаваньня імпічмэнту ў Сэнаце: Трамп можа быць адхілены ад пасады, калі за такое рашэньне прагаласуюць дзьве траціны членаў верхняй палаты Кангрэсу ЗША.
Падвезьці міліцыянта з сабой у ізалятар, патрапіць пад суд за сьнегавіка і карагод у лесе, трапіць за краты за «разумовую падтрымку пратэстаў» — у 2020-м многія беларусы развучыліся зьдзіўляцца такім рэчам
Падчас нападу прыхільнікаў Трампа на Кангрэс ЗША 6 студзеня загінулі пяць чалавек, больш за 50 былі арыштаваныя. Здымкі людзей, якія штурмавалі будынак Капітолія і занялі кабінэты заканадаўцаў, шырока распаўсюдзіліся ў сацсетках: іх масава рабілі як журналісты, так і самі пратэстоўцы.
Паліцыя Капітолія пацьвердзіла гібель свайго супрацоўніка, які пацярпеў падчас беспарадкаў у Вашынгтоне 6 студзеня, гаворыцца ў паведамленьні ведамства. Гэта пяты чалавек, памерлы падчас штурму будынку Кангрэсу.
Каранавірус зьмяніў моду: замест офісных касьцюмаў людзі цяпер масава купляюць спартовыя штаны і талстоўкі і лічаць, што адзеньне ў першую чаргу павінна быць зручнай.
Вялікая Брытанія афіцыйна пакінула Эўрапейскі Зьвяз. 31 студзеня 2020 году а 23:00 грынвіцкага часу і апоўначы брусэльскага скончыўся пераходны пэрыяд. У сілу ўступілі новыя правілы эканамічных адносін паміж Злучаным Каралеўствам і ЭЗ.
Ініцыятыва BYPOL, створаная былымі беларускімі сілавікамі, заявіла, што раскрыла шэраг супрацоўнікаў сілавых органаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў арышце блогера Сяргея Ціханоўскага і ціску на яго.
Ці сапраўды Аляксандар Лукашэнка страчвае падтрымку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і што азначаюць выцекі відэа і сьпісаў ад сілавікоў?
Эўразьвяз 17 сьнежня ўвёў новы пакет санкцый у дачыненьні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. У сьпіс увайшлі некалькі буйных дзяржаўных прадпрыемстваў, сілавікі і набліжаныя да Лукашэнкі алігархі.
Загрузіць яшчэ