13 красавіка вядомы кніжны графік і каліграф Генадзь Мацур сьвяткуе сваё 60-годзьдзе. Актыўны ўдзельнік нацыянальнага нефармальнага моладзевага руху 1970-1980 гадоў, сябра мастакоўскае суполкі «На паддашку» і студэнцкае «Майстроўні», ён лічыць пачуцьцё свабоды галоўным у творчасьці.