Сьмерць у менскім шпіталі гея Міхаіла Пішчэўскага — гэта вынік ягонага канфлікту толькі зь менчуком Дзьмітрыем Лукашэвічам, ці — з усім грамадзтвам, якое лічыць сябе талерантным, а насамрэч становіцца ўсё больш гамафобным?
Сястра Міхаіла Пішчэўскага Тацяна за два тыдні да сьмерці брата казала карэспандэнту Свабоды, што стан здароўя Міхаіла апошнім часам пагаршаецца. Сёньня Тацяна распавяла пра сьмерць Міхаіла Пішчэўскага ў шпіталі.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі даручыла Берасьцейскай абласной управе міліцыі ўнесьці зьмены ў дамову паміж Бярозаўскім РУУС і грамадзянкай зь Бярозы Тацянай Тарасевіч аб ахове пікету, які прайшоў у горадзе 27 ліпеня.
Назіральніку за выбарамі ад АГП Мікалаю Казлову адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы паводле ягонай заявы.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў ня бачыць у заяве міністра абароны Андрэя Раўкова адносна расейскай авіябазы падстаў для спыненьня барацьбы грамадзтва супроць разьмяшчэньня гэтага аб’екта на тэрыторыі Беларусі.
«Мера стрыманьня, якая была прымененая да Ўладзімера Беражкова не мянялася, ён застаўся пад вартай», — паведамілі карэспандэнту Свабоды 22 кастрычніка ў Сьледчым камітэце.
У Латвіі на дзяржаўным узроўні абмяркоўваюць магчымасьць усталяваць плот на мяжы зь Беларусьсю, каб абараніцца ад плыні мігрантаў з усходу.
Вязьня шклоўскай калёніі, праваабаронцу Андрэя Бандарэнку пазбавілі перадач і на 2 месяцы зьмясьцілі ў ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу) як злоснага парушальніка рэжыму ўтрыманьня.
Па-беларуску вядуцца экскурсіі для наведнікаў музэю славутага кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі Смаргонскага раёну. Музэй адкрыўся год таму, і за гэты час на беларускай мове праведзеныя дзясяткі экскурсіяў для некалькіх тысяч наведнікаў.
19 кастрычніка з актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова, Мікалая Коласа і Аляксандра Рыбачэнкі ў Цэнтральным РУУС Менску ўзялі тлумачэньні, пасьля чаго ўсіх трох адпусьцілі дамоў без складаньня пратаколаў.
Анатоль Лябедзька і Ўладзімер Някляеў атрымалі позвы ў міліцыю ў сувязі зь іхным удзелам у шэсьці нацыянальнага сьцяга, якое прайшло 10 кастрычніка ў Менску.
Гэта складае 720000 рублёў.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька і экс-кандыдат на прэзыдэнта падчас кампаніі 2010 году Ўладзімер Някляеў атрымалі па дзьве позвы адразу зь міліцыі Савецкага і Цэнтральнага раёнаў.
Зьміцер Бандарэнка кажа, што Васіль Міхневіч дапамог адміністрацыі СІЗА пасадзіць яго ў карцэр, дзе яго прыкавалі ланцугом. Анатоль Лябедзька пазнаў у ім ахвяру вайны паміж МУС і КДБ.
Дырэктар 21-й школы Міхаіл Савіцкі адмовіўся адказваць журналістам на пытаньні пра сваю магчымую датычнасьць да выбарнай «карусэлі».
Былы падпалкоўнік міліцыі Васіль Міхневіч, які адседзеў за кратамі 3,5 года за перавышэньне службовых паўнамоцтваў і ўцёк за мяжу ад перасьледу КДБ, выступіў з сэнсацыйнымі заявамі ў літоўскай прэсе.
У раённым судзе Барысава ідуць працэсы над футбольнымі заўзятарамі, якіх затрымалі 12 кастрычніка на матчы зборных камандаў Беларусі і Македоніі за «Пагоню» на шаліках.
Толькі некалькі гадзінаў пабылі на вайсковых зборах актывісты зь Дзяржынскага раёну Мікалай Колас і Алесь Рыбачэнка.
Заснавальнік праваабарончай арганізацыі дапамогі вязьням «Плятформа» Андрэй Бандарэнка 11 кастрычніка быў у карцэры, як і папярэднія 6 дзён.
Чатырох зь пяці анархістаў, якіх увечары 11 кастрычніка затрымалі блізу Кастрычніцкай плошчы, выпусьцілі з Кастрычніцкага РУУС. Пяты яшчэ ў міліцыі.
Загрузіць яшчэ