Лідэраў апазыцыі Мікалая Статкевіча, Уладзімера Някляева і актывіста Максіма Вінярскага аштрафавалі завочна за акцыю, суд над Анатолем Лябедзькам перанесены.
Сяргей Румас, старшыня праўленьня Банку разьвіцьця, былы віцэ-прэм’ер, адказаў на пытаньне Свабоды пра патрэбу рэформаў для Беларусі.
Прадстаўнікі малога бізнэсу не пагаджаюцца з заявай намесьніка міністра эканомікі.
Які сілавыя структуры падаюцца вам зусім лішнімі, а якія можна проста скараціць? Гэтае пытаньне карэспандэнт Свабоды задаў падпалкоўніку КДБ у адстаўцы Валеру Костку.
Падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў ацэньвае заяву Лукашэнкі пра патрэбу аптымізацыі сілавых структур.
Больш як тры месяцы грамадзянка Расеі Вольга дамагаецца ад менскай раённай міліцыі, каб ёй вярнулі музычнае і гукавое абсталяваньне коштам звыш 4 тысяч даляраў.
Грамадзянін Літвы Рамуальд Ліпскі асуджаны на 3 гады і 3 месяцы за шпіянаж на карысьць беларускай выведкі.
Што стала прычынай адстаўкі Валянціна Шаева, якой не папярэднічалі ніякія скандалы ці публічныя прэтэнзіі да «галоўнага сьледчага»?
Пра гэта вязень шклоўскай калёніі Андрэй Бандарэнка паведаміў свайму бацьку Валеру Бандарэнку ў лісьце з ПКТ — памяшканьня камэрнага тыпу, куды яго зьмясьцілі за парушэньні, якія ён лічыць штучна створанымі.
Якіх ракет і дзеля чаго не хапае беларускаму рэжыму? Хто іх будзе вырабляць і хто прафінансуе гэтыя дарагія праекты?
Ролю былога старшыні КДБ Ўладзімера Мацкевіча ў нераскрыцьці спраў зьніклых яшчэ ацэніць грамадзтва, мяркуе праваабаронца Гары Паганяйла.
Міліцыя і адмысловыя службы працягваюць пошукі чэмпіёнкі Беларусі па лёгкай атлетыцы Юліі Балыкінай, якая зьнікла 28 кастрычніка ў Менску.
КДБ пацьвердзіў арышт прадпрымальніка з Гародні, сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Андрэя Паўлоўскага, якога 30 кастрычніка пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасьці.
Управа Сьледчага камітэту Беларусі па Менску шукае жыхарку Менску, якая працавала трэнэрам у БФСТ «Дынама» і зьнікла 28 кастрычніка. СК паведаміў, што заведзена крымінальная справа аб забойстве.
Уладзімер Някляеў ня верыць у сапраўднасьць гісторыі пра выкрыцьцё супрацоўнікамі КДБ групоўкі, якая займалася праслухоўваньнем дзьвюх тысяч «прадстаўнікоў улады, бізнэсоўцаў і журналістаў».
Пасьля акцыі памяці ў Курапацкім лесе міліцыянты спынілі аўтамабіль, у якім ехалі Алесь Макаеў, Вячаслаў Сіўчык, Ніна Багінская, Алена Таўстая і Андрэй Дашкевіч.
Валянціна Вянцкоўская праходзіць па адной крымінальнай справе з былым кіраўніком канцэрну «Беллегпрам» Міхаілам Сучковым. Абаіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да хабару і службовых злоўжываньнях. Валянціне Вянцкоўскай таксама інкрымінуюць службовую нядбайнасьць.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў атрымаў зь міліцыі адказ на свае скаргі на ўмовы ўтрыманьня ў Смалявіцкім і Менскім раённых ізалятарах часовага ўтрыманьня, дзе ён адбываў адміністрацыйныя арышты за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.
Цэнтральны раённы суд Менску аштрафаваў старшыню АГП Анатоля Лябедзьку на 9 мільёнаў рублёў за ўдзел у Шэсьці нацыянальнага сьцяга, якое прайшло ў Менску 10 кастрычніка.
У Цэнтральным судзе Менску завяршыўся адміністрацыйны працэс над старшынём АГП Анатолем Лябедзькам, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным «Шэсьці нацыянальнага сьцяга», якое прайшло ў Менску 10 кастрычніка.
Загрузіць яшчэ