Леаніда Кулакова выклікаюць у суд за несанкцыянаваны пікет у Менску на бульвары Талбухіна 10 сьнежня, у міжнародны дзень правоў чалавека.
Паводле крыніцаў, Віктар Пракапеня вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе. В
Актывісты ініцыятыўнай групы ў абарону былых праваабаронцаў Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага падпісалі калектыўны зварот да мэдыяў адносна асьвятленьня справы Андрэя Бандарэнкі.
23 сьнежня на рынку «Экспабел» актывісты АГП раздавалі гандлярам улёткі з заклікам аб’яднацца дзеля абароны ўласных інтарэсаў.
Юры Рубцоў, які на мінулым тыдні з лягеру уцекачоў у Нюрнбэргу трапіў у шпіталь з прычыны нэрвовага зрыву, ужо выпісаўся і зноў знаходзіцца ў лягеры.
Паводле апытаньня Gallup / Baltic Surveys, за Тацяну Караткевіч на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах прагаласавала 19%. Такія зьвесткі паведаміў адзін зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.
Сьледчы камітэт пацьвердзіў арышт былога міністра гандлю Валянціна Чаканава. Што кажуць пра арышты былых высокапастаўленых чыноўнікаў дасьведчаныя людзі?
Леанід Кулакоў абвінавачваецца ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету 10 сьнежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека. Актывіст выйшаў на менскі бульвар Талбухіна з плякатам, на якім было напісана «10 сьнежня — Дзень правоў чалавека. Жыцьцё дае Бог, а не кат».
Арыштаваныя былыя міністар гандлю Валянцін Чаканаў і два намесьнікі міністра – транспарту Васіль Півавар і сельскай гаспадаркі Яўген Рагачоў.
21 сьнежня суд разгледзіць пазоў Берасьцейскай мытні аб прызнаньні экстрэмісцкай літаратурай кніг Пазьняка.
Суд прызнаў былога праваабаронцу злосным парушальнікам рэжыму, вартым утрыманьня ў крытай турме ў ізаляцыі. У турме Андрэй Бандарэнка прабудзе яшчэ 1 год і 3 месяцы — да заканчэньня тэрміну пакараньня.
Мэгрдад Джамшыдыян — уцякач зь Ірану, жыве ў Беларусі ўжо некалькі гадоў, але дагэтуль ня мае статусу ўцекача, які б дазволіў яму атрымаць хоць мізэрную дзяржаўную дапамогу.
Нямецкія дактары ў Нюрнбэргу працягваюць назіраць за Юрыем Рубцовым і дасьледуюць стан здароўя палітуцекача зь Беларусі
Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што права на жыцьцё Паўла Селюна было парушанае — сьмяротны прысуд адносна яго выканалі, не дачакаўшыся разгляду ягонай справы ў камітэце ААН
Былога беларускага палітвязьня Юрыя Рубцова, які папрасіў прытулку ў Нямеччыне, перавялі ў Нюрнбэргу з адной мэдычнай клінікі ў другую для абсьледаваньня.
Сын Юрыя Рубцова просіць дапамогі.
За былога журналіста газэты «Беларусы і рынак», вядомага вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна заступіліся лідэры ўплывовых праваабарончых арганізацый Беларусі.
Андрэй Бандарэнка на 10 дзён апынуўся ў карцэры за спрэчку з адным з начальнікаў Шклоўскай калёніі, дзе ўтрымліваюць былога праваабаронцу.
Паводле МУС, затрыманы намесьнік старшыні Валожынскага райвыканкаму, якога абвінавачваюць у атрыманьні хабару матэрыяльнымі каштоўнасьцямі на 1200 даляраў ЗША.
10 сьнежня ў Беларусі, як і ва ўсім сьвеце, адзначаюць Дзень правоў чалавека. Нядаўна шэрагі праваабаронцаў папоўніла Натальля Сацункевіч, супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Загрузіць яшчэ