27 студзеня журналіста парталу tut.by Паўла Дабравольскага, якога ў панядзелак зьбілі міліцыянты ў Фрунзенскім судзе Менску, выклікалі на размову ў Сьледчы камітэт.
Намесьнік кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», юрыст Валянцін Стэфановіч камэнтуе ход гучнага працэсу ў інтэрвію Свабодзе.
Вячаслава Касінерава судзяць за тое, што летась у Менску запэцкаў фарбай два білборды з выявай міліцыянтаў. Паўгода таму пры арышце амапаўцы ўжо зламалі яму за гэта сківіцу.
Адзін з падсудных па «справе графіцістаў» Вадзім Жаромскі быў выпісаны са шпіталю ў Смаргоні адмыслова да суду.
З 24 студзеня 2016 году ў Беларусі пачынае дзейнічаць абноўлены закон «Аб барацьбе з карупцыяй», які прадугледжвае новыя захады ў барацьбе з гэтай зьявай, але адначасова пашырае магчымасьці для карумпаваных чыноўнікаў пазьбегнуць ці зьменшыць адказнасьць за свае карупцыйныя дзеяньні.
Што змусіла Лукашэнку скарэктаваць вайсковую дактрыну? Незалежны ваенны экспэрт Аляксандар Алесін мяркуе, што прычына ў зьмене сытуацыі з бясьпекай вакол Беларусі.
Ужо амаль 3 месяцы ў намётавым лягеры ўцекачоў у нямецкім Нюрнбэргу жывуць былы палітвязень Юры Рубцоў і ягоная жонка Ядвіга.
У Магілёўскай турме праваабаронцу Андрэя Бандарэнку паставілі на прафіляктычны ўлік як «схільнага да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».
Скаргу актывіста КХП-БНФ Алеся Чахольскага на рашэньне экспэртнай камісіі Берасьцейскага аблвыканкаму, перадалі для разгляду з Маскоўскага раённага суду Берасьця ў Ленінскі.
Сьвятлану Пратасеню зноў не пусьцілі ў шпіталь да сына, які ляжыць у коме пасьля спробы суіцыду ў Жодзінскай турме.
Уцякач з Ірану Мэрхдат Джамшыдыян каторы год дамагаецца статусу ўцекача ў Беларусі, але пакуль мае толькі часовую рэгістрацыю замежніка і чакае вырашэньня свайго лёсу ў Дэпартамэнце па грамадзянстве і міграцыі.
Судзьдзя Аляксандар Петраш прызнаў Максіма Вінярскага вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце.
Грамадзкаму актывісту, прадпрымальніку Алесю Макаеву скасавалі дамову арэнды на рынку, дзе ён працаваў каля 15 гадоў. Цяпер Алесь Макаеў займаецца ліквідацыяй свайго працоўнага месца і распрадае тавар, які застаўся.
Былыя топ-мэнэджэры хакейнага клюбу «Дынама-Мінск» Уладзімер Беражкоў і Максім Суботкін, якіх падазраюць у прысабечваньні грошай клюбу праз службовыя злоўжываньні, пачалі знаёміцца з матэрыяламі аб’яднанай крымінальнай справы.
Сёмы год запар Асамблея дэмакратычных арганізацый Беларусі, якая аб’ядноўвае дзясяткі грамадзкіх арганізацый і ініцыятыў краіны, падводзіць выніку мінулага году, вызначаючы пераможцаў у грамадзкай актыўнасьці.
Дзясяты дзень у коме ў шпіталі Жодзіна знаходзіцца жыхар Салігорску 20-гадовы Ягор Пратасеня, які спрабаваў пакончыць жыцьцё самагубствам у Жодзінскай турме.
25 студзеня ў Менску пачнецца суд над «графіцістамі», якія ўлетку напісалі на будынках гораду і на плоце графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе...»
Судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску Міхаіл Хома прызнаў актывіста Вячаслава Сіўчыка вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваных пікетах, якія прайшлі ў Менску 10 і 11 кастрычніка мінулага году.
У Берасьці пачаўся разгляд скаргі Алеся Чахольскага на рашэньне камісіі Берасьцейскага аблвыканкаму, якая прызнала экстрэмісцкімі кнігі Зянона Пазьняка.
Сьвятлана Пратасеня ўбачыла сына, які дзявяты дзень ляжыць у коме ў жодзінскім шпіталі. Гэта было першае спатканьне маці з сынам пасьля ягонай спробы суіцыду ў турме Жодзіна.
Загрузіць яшчэ