Мікалай Аўтуховіч мяркуе, што заява Аляксандра Лукашэнкі пра ліпеньскую амністыю — чарговая спроба адцягнуць санкцыі супраць рэжыму.
Сяргея Каваленку ў віцебскім сьледчым ізалятары наведаў адвакат. Жонка вязьня Алена Каваленка паведаміла зьвесткі, якія ёй сталі вядомыя пасьля размовы з адвакатам.
17 траўня Андрэй Дзьмітрыеў і Міхась Пашкевіч былі вызваленыя са Смалявіцкага СІЗА, дзе адбывалі па 10 сутак адміністрацыйнага арышту за правядзеньне несанкцыянаванага сходу дачнікаў, якія змагаюцца за захаваньне свайго дачнага каапэратыву.
Арыштавалі мечнука, які заснаваў грамадзкую арганізацыю, што ставіла за мэту перасьлед прадстаўнікоў моладзевых субкультур і сэксуальных мяншынь.
29 траўня ў Першамайскім судзе Менску пачнецца суд над былым палітвязьнем Васілём Парфянковым.
«Пішу зь СІЗА № 2 гораду Віцебску, з камэры № 98. Гэта сапраўдная канура, у якой нават нельга павярнуцца».
Юры Хадыка ня лічыць добрым рашэньнем плян ліквідацыі Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру ды інстытуту мовы і літаратуры
Ці адаб’ецца прыход новага міністра ўнутраных спраў на сытуацыі з правамі чалавека і непасрэдна на абыходжаньні міліцыянтаў з палітычнымі актывістамі?
Паводле жонкі Сяргея Каваленкі Алены Каваленкі, яе муж 8 траўня аднавіў галадоўку пратэсту супраць незаконнага, як ён лічыць, прысуду.
11 траўня насупраць Віцебскага СІЗА прайшоў пікет ў падтрымку Сяргея Каваленкі, якога зноў зьмясьцілі ў гэтую ўстанову.
11 траўня Аляксандар Лукашэнка сваім указам адправіў у адстаўку былога міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова і прызначыў на ягонае месца Ігара Шуневіча, які да гэтага служыў у КДБ.
Газэта «Наша ніва» пашырае сфэру ўплыву — у інтэрнэце зьявіліся расейская і ангельская вэрсіі беларускамоўнага выданьня.
У Менску міліцыя склала пратаколы на нацыянал-бальшавікоў, якія пратэставалі супраць будоўлі гатэля «Пэкін» на месцы партызанскага параду.
У Віцебскім сьледчым ізалятары Сяргею Каваленку не дазволілі спатканьня з жонкай Аленай.
Ад Зьмітра Дашкевіча, як і ад Алеся Бяляцкага, прыходзяць лісты сваякам, але асаблівых навінаў у іх няма, бо турэмнае жыцьцё аднолькавае.
Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч зь ягонага ліста атрымала зьвесткі пра камэру, дзе яго трымаюць.
Алена Каваленка накіравала скаргу ў Віцебскую абласную пракуратуру.
Паўла Севярынца ў камэндатуры папярэдзілі, што ён можа падпасьці пад амністыю.
Паводле зьвестак жонкі палітвязьня Алены Каваленкі, 8 траўня Сяргея Каваленку этапам прывезьлі ў Віцебскі сьледчы ізалятар.
Аляксандар Лукашэнка загадаў да 3 ліпеня прыняць закон аб амністыі. Ці спадзяюцца сваякі палітвязьняў хутка ўбачыць сваіх родных дома?
Загрузіць яшчэ