Паводле зьвестак з «Газпраму», расейскі манапаліст паставіць у будучым годзе ў Беларусь 23 мільярды кубамэтраў газу па цане 167,9 даляра за тысячу кубамэтраў, што на даляр даражэй, чым сёлета. Як гэта адаб’ецца на беларускай эканоміцы?
18 сьнежня інспэктар крымінальна-выканаўчай іспэкцыі Віцебску, дзе пастаўлены на прафіляктычны ўлік былы палітвязень Сяргей Каваленка, выклікала яго «на гутарку» — 19 сьнежня а 17-й гадзіне.
Ярашук: «Мы прызвычаіліся да жыцьця ў такіх ўмовах, не заўважаем, наколькі дзеяньні ўладаў адыёзныя, а з боку гэта менавіта як дзікунства і выглядае».
18 сьнежня да актывісткі Маладога фронту Касі Галіцкай прыйшлі міліцыянты. Яны ўзялі ў яе падпіску аб папярэджаньні, што 19 сьнежня нельга ўдзельнічаць ў акцыях, прымеркаваных да другой гадавіны Плошчы.
18 сьнежня Ленінскі раённы суд Магілёва адмовіў актывісту аргкамітэту стварэньня партыі БХД Алегу Аксёнаву ў скарзе на супрацоўнікаў магілёўскай ўправы КДБ, якія вырашылі паставіць актывіста на прафіляктычны ўлік у КДБ.
Пасьля выхаду з Акрэсьціна Алесь Пушкін заявіў, што будзе і далей «прапагандаваць імя слаўнага сына беларускага народу Расьціслава Лапіцкага».
На 17 сьнежня не задаволеная ніводная заяўка на правядзеньне 19 сьнежня ў розных гарадах краіны пікетаў пад агульным лёзунгам «Скаралі выбары, каб прадаваць краіну».
У Берасьцейскім раённым судзе пачаўся працэс над актывістам руху «За свабоду» Віталём Каўшом, якога абвінавачваюць у спрыяньні нелегальнай міграцыі.
Наста Палажанка, нявеста палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, расказала «Свабодзе», што Зьмітра ў гарадзенскай турме нядаўна наведаў адвакат.
14 сьнежня Мікалая Статкевіча ў магілёўскай турме наведаў адвакат.
15 сьнежня бацька палітвязьня Мікалая Дзядка Аляксандар Дзядок паведаміў «Свабодзе», што атрымаў ліст з магілёўскай турмы, куды нядаўна быў пераведзены ягоны сын.
Маці палітвязьня Ігара Аліневіча Валянціна працягвае дамагацца, каб да мэдычнай карткі яе сына ў калёніі дадалі дакумэнт пра ягоную хваробу сэрца.
«Маратон пісаньня лістоў» да вязьняў сумленьня, які рэгулярна праводзіць Amnesty International, 8 сьнежня тычыўся і палітвязьня Алеся Бяляцкага.
Палітвязень Васіль Парфянкоў паведаміў бацькам пра выклік на камісію па ўмоўна-датэрміновым вызваленьні.
У Сьледчым камітэце расьсьледуецца крымінальная справа былога адказнага чыноўніка МНС, які, паводле падазрэньняў, выкарыстоўваў службовае становішча, каб будаваць дом за горадам.
20 сьнежня ў Менскім абласным судзе пачнецца працэс над былым першым намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму Ігарам Васільевым. Судзіць былога чыноўніка будзе судзьдзя Натальля Аляхновіч.
Намесьнік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч гэтак пракамэнтаваў заяву прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна пра далейшае разьвіцьцё дэмакратыі ў гэтай краіне:
Кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў заяву прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна пра тое, што «ў Расеі няма іншага шляху, акрамя дэмакратыі».
Грамадзкі актывіст Павал Вінаградаў распавёў пра суд і выстаўленае яму адміністрацыйнае абвінавачаньне.
Аляксандар Лукашэнка заявіў пра магчымасьць аднавіць савецкае правіла — браць на службу ў КДБ ды іншыя сілавыя структуры паводле рэкамэндацыі «моладзевай арганізацыі». А якія правілы набору навічкоў у сілавых структурах дзейнічаюць цяпер?
Загрузіць яшчэ