Чарговая гучная крымінальная справа заведзеная супроць высокапастаўленага чыноўніка — былога першага намесьніка міністра лясной гаспадаркі Фёдара Лісіцы, якога напярэдадні звольнілі з пасады і затрымалі.
На Слуцкім мясакамбінаце, дзе арыштавалі гендырэктара і ягонага намесьніка, абвяргаюць словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што на камбінаце нібыта захоўвалі гнілое мяса.
Калегі Андрэя Бандарэнкі па праваабарончай арганізацыі «Плятформа інавэйшн» спрабуюць высьветліць ягонае стаўленьне да прад’язленага яму абвінавачаньня ў злосным хуліганстве.
Маці палітвязьня Рушанія Васьковіч паведаміла, што ў апошніх лістах дамоў яе сын дэманструе ранейшы аптымізм і волю, якую, як аказалася, не ўдаецца зламаць турэмшчыкам.
Чарговая кніга публіцыстыкі палітвязьня Алеся Бяляцкага будзе мець назву «Халоднае крыло Радзімы».
Мікалай Статкевіч прапануе захады для забясьпячэньня сапраўднай роўнасьці беларускай і расейскай моваў у Беларусі.
Зьвесткі пра затрыманьне пацьвердзілі ў арганізацыі «Плятформа», якой кіруе Андрэй Бандарэнка.
Менскі гарадзкі суд пакінуў без задавальненьня скаргі палітычных актывістаў Аляксандра Арастовіча і Ўладзімера Раманоўскага, якія спрабавалі аспрэчыць іх арышт 23 сакавіка, за дзень да мясцовых выбараў.
Жыхара Менскага раёну Міхаіла Гладкага несправядліва асудзілі за забойства брата, а цяпер не рэагуюць на ягоную заяву аб выплаце кампэнсацыі за адбытыя ў вязьніцы гады.
Мікалай Аўтуховіч агледзеў сваю гаспадарку і вырашыў яе аднаўляць.
Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч выйшаў з Гарадзенскай турмы сёньня а 7:50 ранку.
У справе Мікалая Аўтуховіча, які мусіць выйсьці на волю 8 красавіка, фігуравалі яшчэ 3 чалавекі ў якасьці асуджаных, а таксама некалькі вядомых асобаў у якасьці пацярпелых. Як склаліся іх лёсы?
8 красавіка заканчваецца тэрмін зьняволеньня прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча, якога ў 2009 годзе Вярхоўны суд прызнаў вінаватым ў незаконным захоўваньні некалькіх патронаў ды асудзіў за гэта на 5 гадоў зьняволеньня.
Маці палітвязьня Ігара Аліневіч Валянціна Аліневіч 4 красавіка атрымала ад сына ліст, якога чакала некалькі тыдняў.
Беларусь працягвае закупляць ў Расеі зэнітныя ракетныя комплексы «Тор-М2», якімі ўжо узброены дывізіён ў складзе трох зэнітных батарэй.
Васіль Парфянкоў прыслаў з калёніі ліст, ў якім апісаў ціск на яго з боку адміністрацыі. Палітвязень цалкам пазбаўлены перадач, спатканьняў і «атаваркі», але пры гэтым не губляе мужнасьці.
Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders прызнала Алеся Бяляцкага «Абаронцам грамадзянскіх правоў году».
На пачатку шостай гадзіны дня паэт Славамір Адамовіч пасьпеў паведаміць праз тэлефон карэспандэнту Свабоды, што яго затрымліваюць міліцыянты на Кастрычніцкай плошчы Менску.
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў на базе Баранавіцкага і Аршанскага авіярамонтных заводаў зьбіраць уласныя самалёты і верталёты. Як ставяцца да гэтай прапановы адмыслоўцы?
2 красавіка з Юрыем Даньковым, уладальнікам казіно «Данькоў-клюб», у Жодзінскім сьледчым ізалятары сустрэлася ягоная жонка Натальля Данькова.
Загрузіць яшчэ