Сваякі Дзьмітрыя Лукашэвіча, які адбывае 2 гады і 8 месяцаў зьняволеньня за нанясеньне траўмаў гею Міхаілу Пішчэўскаму, узялі ў судзе даведкі для падачы ў калёнію адносна амністыі.
У Міжнародны дзень зьніклых людзей праваабаронца, былы сьледчы пракуратуры Алег Воўчак адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
Магчымая кандыдатка на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч гэтак пракамэнтавала прэтэнзіі партыі БНФ адносна яе пазыцыі што да беларускай мовы, нацыянальнай сымболікі і міжнароднага становішча Беларусі.
Палітоляг Павал Вусаў пра выхад БНФ з выбарчай кампаніі Тацяны Караткевіч: «Напэўна, дывідэнды не былі атрыманыя»
Зь Менску ў Шчорсы ехаць каля 100 кілямэтраў. Тут раскінуўся цудоўны палац і парк. Пад адным з дубоў у парку Адам Міцкевіч мог пісаць сваю паэму «Гражына».
Беларусь аказалася на 3 месцы сярод краінаў былога СССР паводле росту спажывецкіх цэнаў за студзень-ліпень 2015 году. За паўгодзьдзе спажывецкія кошты ў Беларусі вырасьлі на 7,3%.
Былы палітвязень Юры Рубцоў заклікаў апазыцыйныя палітычныя сілы ў Беларусі дамовіцца пра байкот выбараў, які разглядае не як самамэту, а як сродак прымусіць улады пайсьці на перамовы аб новых выбарах праз 2 гады.
У транзытнай балканскай краіне Македоніі пераходы на межах з Грэцыяй і Сэрбіяй паралізавалі тысячы ўцекачоў з Сырыі ды іншых краін Блізкага Ўсходу. Каб уратавацца ды знайсьці зручнае месца для жыцьця, ахвяры рэлігійных ды грамадзянскіх войнаў спрабуюць перабрацца ў Эўропу.
У якім статусе будуць пасьля вызваленьня нядаўнія палітвязьні Мікалай Статкевіч, Юры Рубцоў, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка?
Вызваленыя палітвязьні ў студыі Радыё Свабода.
Паводле актывіста анархісцкага руху Ігара Аліневіча, за кратамі трымаюць тысячы людзей, віна якіх несувымерная пакараньню.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч, які ўчора выйшаў з турмы пасьля 4 год і 8 месяцаў зьняволеньня, распавёў пра два асноўных уражаньні ад першых часоў на волі.
Былы палітвязень, актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок у інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода назваў прычыны, якія прымусілі Аляксандра Лукашэнку вызваліць палітвязьняў.
Аляксандар Дзядок, бацька палітвязьня Мікалая Дзядка паведаміў карэспандэнту Свабоды, што пакуль ня мае інфармацыі пра тое, калі вызваляць сына з турмы.
Жонка палітвзьня Юрыя Рубцова Ядвіга паведаміла карэспандэнту Свабоды, што яе муж паўгадзіны таму быў ужо на волі і едзе дадому, але як ён дабіраецца ў Гомель з Бабруйску ёй невядома.
У Менскім гарадзкім судзе разгледжана крымінальная справа двух братоў з Казахстану, якіх абвінавачвалі ў спробе ўцёкаў зь беларускага суду і ў замаху на забойства міліцыянтаў.
З палітвязьнем Юрыем Рубцовым, якога трымаюць у баранавіцкім сьледчым ізалятары, днямі сустрэлася ягоная жонка Ядвіга. Яна распавяла, у якіх умовах трымаюць мужа.
Працэсы над хлопцамі, якіх АМАП затрымаў 1 жніўня пад Менскам падчас рок-канцэрту, цягнуліся ня больш за хвіліну кожны. Судзьдзя Ткачук, які вёў справы, адклала працэсы да выпраўленьня пратаколаў.
Палітвязень Ігар Аліневіч зноў быў у карцэры. Гэта чацьвёрты ці пяты раз за той год, што ён у калёніі «Віцьба-3» — з дакладнага ліку адседак Ігара Аліневіча ў ШЫЗА сваякі ўжо зьбіліся.
Адмыслоўцы пра заяву Аляксандра Лукашэнкі наконт новых радовішчаў нафты, газу і рэдкіх мэталаў: «Пры ім разбурылі геалягічную навуку, а цяпер зьдзіўляюцца, што няма новых радовішчаў».
Загрузіць яшчэ