Эканаміст Віктар Цярэшчанка, якога не зарэгістравалі ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта, прывёў новыя доказы таго, што 28 жніўня яго спрабавалі атруціць, каб зьняць з прэзыдэнцкіх выбараў.
Беларускі журналіст Аляксандар Коктыш у інтэрвію Свабодзе згадаў пра час, калі працаваў у камандзе Віктара Ганчара.
Тысячу тон прадуктаў з краінаў, што ўваходзяць у гэтак званы сьпіс «санкцыянаваных», канфіскавала беларуская мытня за 8 месяцаў 2015 году. Гэта больш, чым за той жа час канфіскавалі на расейска-беларускай мяжы расейскія мытнікі.
У 2015 годзе амаль у 2,5 раза павялічыўся абарот кантрафактнай лікёрагарэлачнай прадукцыі, якую праз празрыстую мяжу прывозяць з Расеі ў Беларусь і прадаюць спажыўцам дробнымі партыямі з рук.
80 асуджаных да абмежаваньня волі з папраўчай установы адкрытага тыпу №20 паставілі свае подпісы пад калектыўнай скаргай ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС.
11 верасьня Цэнтарвыбаркам апублікаваў сьпісы давераных асоб кандыдатаў на прэзыдэнта Сяргея Гайдукевіча, Тацяны Караткевіч і Аляксандра Лукашэнкі.
Праваабаронцы сумняюцца і кажуць пра адміністрацыйны рэсурс
Апазыцыйныя палітыкі, якія не бяруць удзел у цяперашняй выбарчай кампаніі, выступілі з заявай, у якой назвалі першы этап выбарчай кампаніі фарсам і запатрабавалі вольных і справядлівых выбараў.
На сайце Міністэрства культуры Беларусі разьмешчаны праект «Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб культуры», які падрыхтаваны і напісаны па-беларуску. Раней ніводзін Кодэкс па-беларуску не прымалі.
Былы кандыдат на прэзыдэнта і былы палітуцякач Алесь Міхалевіч сустрэўся з журналістамі Свабоды каля Ашмян і паведаміў пра свае першыя ўражаньні ад Беларусі.
«Калі б Беларусь праводзіла мяккую візавую палітыку адносна мігрантаў, то, вядома, у нас быў бы такі ж масавы наплыў», — заявіў начальнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.
Сьледчы камітэт аднавіў завершанае на пачатку году расьсьледаваньне справы аб сьмерці ў менскім сьледчым ізалятары менчука Ігара Пцічкіна. Пра гэта карэспандэнту Радыё Свабода паведаміла маці Ігара Пцічкіна Жана.
На мінулым тыдні Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў пра затрыманьне паводле падазрэньня ў карупцыі старшыняў Рагачоўскага і Чашніцкага райвыканкамаў. А што думаюць пра арышт кіраўніка Чашніцкага раёну Ўладзімера Булая жыхары гэтага раёну?
Рагачоўскі райвыканкам апошнія два гады ўзначальваў Сяргей Якаўлеў. Што кажуць мясцовыя жыхары пра магчымую датычнасьць яго да карупцыі?
Максім і Ганна — муж і жонка з Хэрсону, дзе вучыўся ў Таўрыйскім хрысьціянскім інстытуце беларус Алесь Чаркашын. Сямейная пара адмыслова прыехала ў Берасьце на пахаваньне свайго сябра.
Падчас разьвітаньня з Алесем Чаркашыным сустаршыня БХД Павал Севярынец зьвярнуўся да бацькоў нябожчыка:
Былы кандыдат на прэзыдэнта, падпалкоўнік у адстаўцы Мікалай Статкевіч ацаніў у інтэрвію Свабодзе пагрозы ад расейскай авіябазы, разьмяшчэньня якой на беларускай тэрыторыі дамагаецца Крэмль.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч ацаніў у інтэрвію Свабодзе пагрозы ад расейскай авіябазы, разьмяшчэньня якой на беларускай тэрыторыі дамагаецца Крэмль.
Пасьля выбараў расейцы даціснуць Беларусь з разьмяшчэньнем сваёй авіябазы, — мяркуе вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін.
«Патрыятычнымі песьнямі іх ня зьдзівіш, але заля сьціхала, калі гучалі лірычныя», — згадвае менскі бард Зьміцер Захарэвіч пра рэакцыю ўкраінскіх байцоў на свае выступы.
Загрузіць яшчэ