Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стратэгія ўдзелу ў выбарах перамагае» — Тацяна Караткевіч, якая прайграла кандыдатцы АГП


Тацяна Караткевіч
Тацяна Караткевіч

Паводле папярэдніх вынікаў выбараў у Палату прадстаўнікоў, апублікаваных ЦВК, на 97-й акрузе насуперак усім прагнозам СМІ перамагла кандыдатка ад АГП Ганна Канапацкая.

Сярод яе канкурэнтаў былі начальнік станцыі «Менск-Пасажырскі» Аляксандар Дрожжа, якога незалежныя СМІ называлі кандыдатам ад улады і імаверным пераможцам, а таксама кандыдатка на прэзыдэнта на выбарах-2015 Тацяна Караткевіч («Гавары праўду»).

«Гэта азначае толькі адно: што стратэгія ўдзелу ў выбарах перамагае», — заявіла Свабодзе Тацяна Караткевіч і прывітала наяўнасьць у Палаце прынамсі аднаго прадстаўніка апазыцыі.

Караткевіч ня стала казаць, ці верыць у тое, што Канапацкая магла яе перамагчы на выбарах:

«Гэта іншае пытаньне, — сказала яна. — Паводле зьвестак назіральнікаў, былі шматлікія парушэньні, як пры падліку яўкі, так і пры падліку галасоў».

На гэтыя парушэньні Караткевіч зьбіраецца падаваць афіцыйныя скаргі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG