Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Прадпрымальнік, які робіць беларускамоўныя сувэніры: «Беларусь — маё шчасьце»


Сяржук Васілеўскі: «Я — вольны чалавек, магу сабе дазволіць усё што заўгодна»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:08 0:00
Наўпроставы лінк

ВІДЭА: Сяржук Васілеўскі: «Я — вольны чалавек, магу сабе дазволіць усё што заўгодна»

Яму 31 год. Нарадзіўся ў Баранавічах, жыве пад Менскам. Мае дзьве вышэйшыя адукацыі, сям’ю, невялікі, але ўласны бізнэс, які пасьпяхова робіць з партнэрамі. Дырэктар сувэнірнага таварыства «Каляровы парасон» Сяржук Васілеўскі — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

«Ручнікі, вышыванкі, салома, ганчарства — гэта традыцыйная сувэніры, а ў нас — папулярныя. Гадоў дзесяць таму ніхто ж ня ведаў, што такое сувэнірны магніт. Былі налепкі, пераводкі. А цяпер у любой кватэры на лядоўні магнітаў процьма.

Пішацца на іх у нас „Беларусь“, назвы гарадоў. На беларускім сувэніры ўсё павінна быць па-беларуску. Гэта мне сказалі яшчэ госьці з Масквы. Ім хочацца пабачыць тут Менск — сталіцу незалежнай дзяржавы. Ня Омск, ня Томск, а Менск. Для такіх турыстаў у нас ёсьць сувэніры зь мясцовым калярытам.

Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»
А вось тут у нас сувэніры ўжо ў тым ліку і для беларускага спажыўца. Вось малюнкі Менску, якога такога ўжо няма. Многія ня ведаюць, што гэта было, і вось такім чынам праз такія міні-праекцікі мы даносім людзям інфармацыю пра тое, што было раней. Пра гісторыю, пра культуру.

Для ўсходняга турыста кірыліца — гэта цікава. „Ў нескладовае“ ці „і з кропачкай“ у іх выклікае захапленьне — маўляў, у іх такога няма. На сувэнірным рынку нашу мову трэба актыўна прасоўваць. Гэта на карысьць і нам, носьбітам, і ўсёй краіне, для таго каб паказаць, што мы маем нешта сваё.

Каб рабіць сувэніры зь дзяржаўнай сымболікай, трэба браць дазвол на ўзроўні ўраду. Я гэтага сабе не магу дазволіць. Але калі ўраду трэба будзе — зробім.

Шчасьце — гэта моцная сям’я, любоў, дзеці. Дабро — для мяне шчасьце. Здаровыя бацькі — маё шчасьце. Беларусь — маё шчасьце. Дапрацаваць да пэнсіі, нараджаць дзетак штук пяць-дзесяць, паехаць у вёску, завесьці пчолак і лавіць рыбку — шчасьце.

Я — вольны чалавек. Я магу сабе дазволіць усё што заўгодна. Я працую сам, я размаўляю па-беларуску, гадую дзетак, плачу падаткі і жыву спакойна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG