Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыйныя партыі не прайшлі ў абласныя і Менскі гарадзкі саветы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

ЦВК апублікаваў папярэднія «афіцыйныя» вынікі галасаваньня, прыводзяцца сьпісы пераможцаў у абласных саветах і Менскім гарадзкім. Сярод іх — ніводнага прадстаўніка апазыцыйных партыяў.

У Менскі гарадзкі савет па выніках выбараў будуць прызначаныя 57 дэпутатаў. Згодна папярэдніх вынікаў, там будзе абсалютная большасьць беспартыйных дэпутатаў, 6 прадстаўнікоў Камуністычнай партыі, 4 — Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці, 3 — Сацыяльна-спартыўнай партыі, па адным — Лібэральна-дэмакратычнай, Аграрнай і Патрыятычнай партыяў.

У абласныя саветы маюць прызначыць 352 дэпутатаў. Папярэднія вынікі падобныя: большасьць беспартыйных, 9 прадстаўнікоў Камуністычнай партыі, 5 — партыі Працы і справядлівасьці, 1 — Лібэральна-дэмакратычнай, 2 — Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды.

Вынікі выбараў у гарадзкія, пасялковыя і сельскія саветы пакуль не апублікаваныя. Але выбары адбыліся, паводле папярэдніх зьвестак ЦВК, на 18 110 акругах — усіх у Беларусі, акрамя адной, дзе адзіны кандыдат зьняў кандыдатуру яшчэ да пачатку выбараў.

***

Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў прайшлі ў нядзелю, 18 лютага. Паводле ЦВК, датэрмінова прагаласавалі рэкордныя 34,95%, але сумарная яўка недацягнула да рэкорду: 77,05%. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заяўляла, што выбары прайшлі «спакойна і нават талерантна», незалежныя назіральнікі адзначалі разнастайныя парушэньні і перашкоды ў працы.

Мясцовыя выбары, пасьляслоўе: вынікі і рэакцыі. Жывы блог

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG