Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сэксуальным гвалце дзяцей менскай школы-інтэрнату № 7 западозрылі выхавальніка і рознарабочага, — Tut.by


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Супраць двух супрацоўнікаў менскай школы-інтэрнату Сьледчы камітэт распачаў крымінальныя справы «па фактах учыненьня злачынстваў супраць полавай недатыкальнасьці і полавай свабоды» адносна гадаванцаў установы. Што за дзеяньні гэта былі, у якім яны былі інтэрнаце і хто менавіта затрыманы, афіцыйна не паведамлялася.

Як сьцьвярджалі Tut.by і Onliner.by са спасылкамі на ўласныя крыніцы, гаворка ішла пра дапаможную школу-інтэрнат № 7. І, як піша Tut.by, затрымалі выхавальніка і рознарабочага, прычым другі быў выпускніком таго самага інтэрнату і даваў інтэрвію Tut.by у 2010 годзе.

У інтэрнаце выхоўваюцца больш як сто дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасьцю і ў тым ліку множнымі псыхафізычнымі парушэньнямі.

Міліцыя тым часам таксама занялася «праверкай законнасьці выдаткаваньня спонсарскай дапамогі» ў менскім інтэрнаце № 7. Ці зьвязана гэта з затрыманьнямі, не паведамляецца. У камітэце адукацыі Менгарвыканкаму Tut.by адмовіліся казаць, ці адхілены ад працы дырэктар інтэрнату, але ў самой установе карэспандэнтам не далі зь ім сустрэцца: неназваная жанчына заявіла, што на час праверкі (якой — не сказала) яна выконвае абавязкі кіраўніка ўстановы.

Пэдафілія ў Беларусі ў эпоху сацсетак. Самыя рэзанансныя справы і парады, як засьцерагчы дзяцей

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG