Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над Эўропай зафіксавалі радыяактыўную хмару. Ці прайшла яна празь Беларусь, невядома


Менск з вышыні птушынага палёту
Менск з вышыні птушынага палёту

Інстытут ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі Францыі (IRSN) зафіксаваў радыяактыўнае воблака над Эўропай. Гэта можа сьведчыць пра аварыю з уцечкай рутэнію-106 на ядзерным аб’екце ў Расеі ці Казахстане ў канцы верасьня.

Раней радыяактыўнае воблака над Эўропай зафіксавалі навукоўцы зь Нямеччыны і таксама называлі ў якасьці месца верагоднай уцечкі поўдзень Уралу.

Дзяжурны эколяг Белгідрамэтэацэнтру паведаміў Свабодзе, што апошнімі тыднямі зьмены ў радыяактыўным фоне паветра не заўважаны.

Замеры рутэнію-106 праводзяцца раз на 10 дзён. За вынікамі апошняга замеру элемэнту карэспандэнту Свабоды параілі зьвярнуцца ў лябараторыю.

Максымальная канцэнтрацыя радыяактыўнага рэчыва ў атмасфэры над Эўропай была зафіксавана ў пачатку кастрычніка, але з 6 кастрычніка яна лічбы рэзка пайшлі на спад. Цяпер здароўю людзей у Эўропе нічога не пагражае. Францускія навукоўцы падкрэсьліваюць, што калі б аналягічная ўцечка адбылася ў Францыі, уладам давялося б эвакуяваць людзей у радыюсе некалькіх кілямэтраў ад месца выкіду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG