Гэта было самае крывавае з усіх антыкамуністычных паўстаньняў у Эўропе. Цяпер, амаль праз тры дзесяцігодзьдзі, мы вяртаемся на тыя месцы, дзе адбываліся падзеі Румынскай рэвалюцыі
У1980-я гады, калі ў камуністычным сьвеце пачаліся перамены, дыктатар Румыніі Нікалае Чаўшэску ўзяўся закручваць гайкі.
Калісьці «геній Карпат» быў сапраўды папулярны ў сваёй краіне, а за мяжой яго хвалілі за адмову ісьці партыйнай лініяй Крамля. Але неўзабаве Чаўшэску і яго жонка Алена здабылі абсалютную ўладу – і жылі ў абсалютнай карупцыі. Да канца 1980-х гадоў самым вялікім сьвятам у краіне стаў дзень нараджэньня Чаўшэску.
Клікніце двойчы, пацягніце або ссуньце паўзунок пад кожным малюнкам, каб перайсьці паміж тагачасным і цяперашнім.
Мясцовыя жыхары вітаюць Нікалае Чаўшэску ў Бухарэсьце, 1970 год. Interfoto/Alamy
Бухарэст
1970
2018
Чаўшэску перадусім хацеў выплаціць усе даўгі сваёй краіны, і большую частку сыравіны распрадавалі замежным крэдыторам. Таму ў Румыніі рэзка бракавала прадуктаў харчаваньня, на электраэнэргіі і ацяпленьні строга эканомілі. Узімку сотні людзей замярзалі да сьмерці ў ледзьве асьветленых халодных кватэрах або задыхаліся ад газавых пліт — адзінай для многіх крыніцы цяпла: газ без папярэджаньня адключалі, а затым уключалі зноў, і ён напаўняў памяшканьне, дзе спалі людзі.
А пакуль ўзровень жыцьця падаў, Чаўшэску марнаваў велізарныя сумы на знос аднаго з самых прыгожых раёнаў Бухарэсту і ўзьвядзеньне аграмаднага Дома рэспублікі. Рэфарматарскі лідэр СССР Міхаіл Гарбачоў параўноўваў тагачасную Румынію з «канём, якога неміласэрна сьцябе і заганяе жорсткі вершнік».
Будынак рэспублікі падчас будаўніцтва. Bazza/Alamy
Бухарэст
1990-і
2018
А ў 1989 г., калі камуністычныя рэжымы ў Эўропе падалі адзін за адным, Чаўшэску даў зразумець, што ў Румыніі ніякіх рэформаў ня будзе. І ў сьнежні, перад чарговай халоднай зімой, людзі былі гатовыя да выбуху.
Іскра ўспыхнула ў горадзе Тымішаара на захадзе краіны. Калі там зьбілі за крытыку рэжыму папулярнага сьвятара-вугорца (гэта зрабілі відавочна работнікі «сэкурытатэ», службы дзяржбясьпекі Чаўшэску), дэманстрацыя ў падтрымку сьвятара хутка перарасла ў паўстаньне супраць камуністычнага рэжыму.
Дэманстранты блякуюць вуліцу ў цэнтры Тымішаары, 16 сьнежня 1989 году. Fortepan
Тымішаара
1989
2018
17 сьнежня пратэсты ў Тымішаары пачалі бязьлітасна душыць. Былі забітыя дзясяткі людзей. Замежныя сродкі масавай інфармацыі - сярод іх тады і Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода - перадавалі занадта перабольшаныя дадзеныя пра «пагром», у выніку якога нібыта загінулі дзясяткі тысяч.
Гэтых двух людзей вайскоўцы выцягнулі зь іх аўтамабіля ў Тымішаары і вядуць пад канвоем Fortepan
Тымішаара
1989
2018
Гэтыя перабольшаныя паведамленьні аб падзеях у Тымішаары сталі распаўсюджвацца па Румыніі, і па ўсёй краіне пачалі ўспыхваць асобныя пратэсты. Чаўшэску, які якраз вярнуўся з паездкі ў Іран, склікаў у Бухарэсьце масавы мітынг у падтрымку сваёй улады
Скрыжаваньне ў горадзе Клуж: забітыя і параненыя пратэстоўцы, якіх расстралялі вайскоўцы Răzvan Rotta
Клуж-Напока
1989
2018
Выступ Чаўшэску на мітынгу, што павінен была засьведчыць сілу яго ўлады, стаў катастрофай. Пакуль ён зачытваў уступ сваёй прамовы, частка натоўпу выбухнула крыкамі пратэсту, якія ахапілі ўсю плошчу. Запіс наўпроставай тэлетрансьляцыі захаваў момант , калі стары лідэр стаіць зьбянтэжаны і напалоханы падзеямі
Нікалае і Алена Чаўшэску выступаюць 21 сьнежня на мітынгу, які стаў для іх апошнім Fortepan
Бухарэст
1989
2018
Шчыльныя шэрагі дэманстрантаў перад будынкам ЦК Кампартыі пасьля таго, як сям'я Чаўшэску на верталёце ўцякла з будынку 22 сьнежняRadu Sigheti/Reuters
Дыктатар страціў кантроль
У тую ноч Бухарэст чуў водгульле бою: стралкі, відавочна з шэрагаў «сэкурытатэ», палівалі дэманстрантаў чэргамі куляў. На наступную раніцу сям'я Чаўшэску ўцякла з Бухарэсту на верталёце
Па Бухарэсьце цяпер езьдзілі вайсковыя аўтамабілі. Але многія вайскоўцы не выяўлялі жаданьня страляць па дэманстрантах. Неўзабаве войска перайшло на бок рэвалюцыі, і па вуліцах гораду пачалі езьдзіць танкі з радаснымі удзельнікамі пратэстаў. Сям'я Чаўшэску і сетка агентаў «сэкурытатэ» цяпер спрабавала справіцца з рэштай Румыніі
Праз горад таемнымі тунэлямі прабіраліся снайпэры і стралялі па людзях з вокнаў верхніх паверхаў. Бухарэст ператварыўся ў хаатычнае поле бою. Пагаворвалі, што тыя снайпэры былі з самага адданага рэжыму асяродку «сэкурытатэ», але іх асобы так і не былі высьветленыя
Жаўнер у цэнтры Бухарэсту падчас вулічнага бою Charles Platiau/Reuters
Бухарэст
1989
2018
Паўстанцы, якім раздалі зброю з вайсковых складоў, ня ведалі, хто менавіта па іх страляе. Многія загінулі падчас баёў з прычыны «дружалюбнага агню» па сваіх
Цывільныя і вайскоўцы страляюць па меркаванай пазыцыі снайпэра Joel Robine/AFP
Бухарэст
1989
2018
Тым часам сям'ю Чаўшэску злавілі кілямэтраў за 80 на поўнач ад сталіцы. У Бухарэсьце яшчэ працягваліся баі, і сьпехам сабраны рэвалюцыйны ўрад зладзіў суд, які бяз доўгіх слуханьняў пастанавіў расстраляць абодвух
Алена і Нікалае Чаўшэску падчас паказальнага суду над імі ў горадзе Тыргавіштэ AFP
Тыргавіштэ
1989
2018
Тое, як мужа з жонкай судзілі паказальным судом, як ім зьвязалі рукі за сьпінай і павялі на сьмерць, здымаў тэлеапэратар. У апошнія сэкунды Алена выкрыквала лаянкі сваім турэмшчыкам, а Нікалае, як распавядаюць, напяваў камуністычны гімн «Інтэрнацыянал»
Целы Алены (зьлева) і Нікалае Чаўшэску адразу пасьля расстрэлу ў двары вайсковай часткі ў Тыргавіштэ 25 сьнежня AP
Тыргавіштэ
1989
2018
Румынская рэвалюцыя, падчас якой загінулі больш за тысячу чалавек, і бязьлітасная расправа над сям'ёй Чаўшэску ўразілі сьвет сваёй жорсткасьцю. А тады, 25 сьнежня, па ўсёй Румыніі ўспыхнулі сьвяткаваньні: упершыню амаль за 40 гадоў людзі змаглі адкрыта, не хаваючыся ад уладаў, адсьвяткаваць Каляды
Жанчыны з сымбалічнымі каляднымі ўпрыгожаньнямі ў цэнтры Бухарэсту 25 сьнежня Czarek Sokolowski/AP