Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўпершыню пакаралі зьняволеньнем прарасейскага баевіка з Данбасу: 2 гады калёніі за «ЛНР»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гомельскі абласны суд завяршыў слуханьні па справе 29-гадовага мужчыны з Гомлі, які ваяваў у «казачым палку» на тэрыторыі самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі», перадае газэта «Гомельская праўда».

Мужчыну прызналі вінаватым ва ўдзеле ва ўзброеным фармаваньні за мяжой без упаўнаважаньня дзяржавы «пры адсутнасьці прыкметаў злачынства» і асудзілі на два гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Гэта ня першы раз, калі ў Беларусі судзілі прарасейскага баевіка з Данбасу, але раней давалі абмежаваньне, а не пазбаўленьне волі.

Мужчына, якога судзілі цяпер, летам 2015 году пранікнуў ва Ўкраіну праз памежны пункт з боку Расеі, у «ЛНР» далучыўся да ўзброенага фармаваньня, атрымаў зброю, амаль год удзельнічаў у вучэньнях і стрэльбах, выконваў гаспадарчыя задачы, зьбіраў зьвесткі і рабіў «інфармацыйныя ролікі». У «ЛНР» ён прабыў да студзеня 2017 году, пэрыядычна выяжджаў у Растоўскую вобласьць Расеі, але ўрэшце вырашыў вярнуцца дамоў у Гомель, дзе быў затрыманы.

Ці ўдзельнічаў ён у баявых апэрацыях, не ўдакладняецца, але сам абвінавачаны сьцьвярджаў, што ня ўдзельнічаў у баях і нават ня меў агнястрэльнай зброі. Але чаму ў ягоным пасьведчаньні пазначаная наяўнасьць зброі, ён ня змог растлумачыць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG