25–26 верасьня ў Беларусь упершыню прыедзе кіраўнік Чачэніі.
Хоць мог узначаліць рэспубліку яшчэ ў 28. У 2004 годзе ад тэракту загінуў тагачасны кіраўнік Чачэніі і бацька Рамзана — Ахмат Кадыраў. Рамзан на той момант узначальваў ягоную службу бясьпекі і фактычна быў другой асобай у краіне. Ужо на наступны дзень пасьля тэракту Рамзана Кадырава прызначаюць віцэ-прэм’ерам Чачэніі. Урад рэспублікі афіцыйна зьвяртаецца да Ўладзіміра Пуціна з просьбай зьмяніць заканадаўства і дазволіць Рамзану балятавацца ў прэзыдэнты Чачэніі ў 28 гадоў (можна было толькі пасьля 30.) Пуцін просьбу не задаволіў, таму галоўную пасаду ў рэспубліцы Рамзан Кадыраў змог заняць толькі праз тры гады — у 2007-м.
«Мы гэтага не хаваем, што ваявалі супраць расейцаў у першую вайну. Я таксама ваяваў, гэта ўсе ведаюць. Упершыню ўзяў аўтамат, калі мне не было і 17 гадоў», — расказваў пра свой удзел у вайне сам Рамзан Кадыраў.
Падчас першай чачэнскай вайны 1994–96 гадоў Рамзанаў бацька Ахмат Кадыраў быў лідэрам антырасейскага супраціву. Аднак у другую кампанію перайшоў на бок Расеі і пасьля заканчэньня вайны ўзначаліў рэспубліку.
Рамзан Кадыраў ажаніўся зь дзяўчынай, зь якой пазнаёміўся яшчэ ў школе. Яе завуць Медні. Медні Кадырава — мадэльерка, у 2009 годзе яна адкрыла ў Грозным мадэльны дом Firdaws. «Кожны строй Firdaws адпавядае ўсім канонам Ісламу і нацыянальным традыцыям чачэнскага народу. Строі Firdaws упрыгожаць любую дзяўчыну і будуць выглядаць цудоўна ў любой сытуацыі», — напісана на сайце.
Пара гадуе 4 сыноў (2 прыёмных) і 6 дачок. Малодшай дачцэ Рамзана Кадырава 2 гады. Старэйшаму сыну — 12. Яшчэ дваіх хлопчыкаў па просьбе Рамзана Кадырава ўсынавіла ягоная маці Аймані.
У 2004 годзе Рамзан Кадыраў з чырвоным дыплёмам скончыў Махачкалінскі інстытут бізнэсу і права па спэцыяльнасьці «Юрыспрудэнцыя». Кандыдатам эканамічных навук стаў ужо праз два гады, абараніўшы дысэртацыю на тэму «Аптымальнае кіраваньне дамоўнымі адносінамі паміж асноўнымі ўдзельнікамі будаўнічай вытворчасьці». Празь месяц пасьля абароны яго абралі ганаровым акадэмікам Акадэміі навук Чачэніі. Яшчэ праз год — ганаровым прафэсарам Чачэнскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
На 24 верасьня 2011 году была прызначана абарона доктарскай дысэртацыі Рамзана Кадырава на тэму «Кіраваньне аднаўленьнем і разьвіцьцём Чачэнскай рэспублікі: тэорыя, мэтадалёгія, практыка». Аднак пакуль што ён афіцыйна застаецца кандыдатам навук.
Рамзан Кадыраў — майстар спорту па боксе. Узначальвае чачэнскую фэдэрацыю па гэтым відзе спорту. Сам выходзіць на рынг і бярэ ўдзел у публічных баях, у тым ліку зь міністрамі чачэнскага ўраду. У 2013 годзе фотарэпартаж з бою зь міністрам спорту Чачэніі трапіў у Instagram Рамзана Кадырава. Вядомы таксама двубой Рамзана Кадырава са знакамітым баксёрам Майкам Тайсанам (апошні, па зьвестках расейскіх СМІ, атрымаў за яго ганарар у 2 мільёны даляраў). А нядаўна ўдзельнікам спарынгу з Кадыравым стаў вядомы расейскі рэпэр Цімаці.
Рамзана Кадырава часта бачаць на стадыёне (заўзее за футбольны клюб з Грознага «Ахмат», які перайменаваў у гонар свайго бацькі) і гіпадроме (трымае каля 50 коней). Праз абвінавачваньні ў парушэньні правоў чалавека коням Рамзана Кадырава нават забаранялі ўдзельнічаць у спаборніцтвах на тэрыторыі ЗША. На футболе Кадыраў аднойчы выхапіў мікрафон з рук дыктара і крыкнуў: «Судзьдзя прадажны, казёл ты». Аднак празь некалькі дзён публічна выбачыўся.
Гісторыя здарылася ў сакавіку 2008 году, калі Рамзан Кадыраў ужо ўзначальваў Чачэнію. Чачэнскае аддзяленьне Саюзу журналістаў Расеі прыняло ў свае шэрагі Рамзана Кадырава за «заслугі ў справе станаўленьня чачэнскай журналістыкі». Пасьведчаньне журналіста Кадыраву ўручаў асабіста міністар па зьнешніх сувязях, нацыянальных адносінах і друку. Аднак ужо на наступны дзень журналісцкае пасьведчаньне кіраўніка Чачэніі было ануляванае. «Мы паглядзелі дакумэнты і не знайшлі ніводнага, які б пацьвярджаў прафэсійную дзейнасьць Кадырава», — заявіў тагачасны кіраўнік Саюзу журналістаў Расеі Ігар Якавенка.
Акторам Рамзан Кадыраў стаў у 2014 годзе — галоўная роля ў кароткамэтражцы «Чароўны грэбень». Праз год сыграў галоўную ролю ў фільме «Хто не зразумеў, той зразумее». Стужка зьнятая ў стылі вострасюжэтнага баевіка. Афіцыйныя трэйлеры Кадыраў выкладваў у сваіх акаўнтах у сацсетках.
І нават публічна заклікаў адмовіцца ад амэрыканскага тэлефона на карысьць іншых вытворцаў. Здарылася гэта ў 2014 годзе, калі на хвалі антызаходніх настрояў Рамзан Кадыраў заклікаў не падтрымліваць амэрыканскі прамысловы комплекс. Праз год кіраўнік Чачэніі з тых жа прычын зарэгістраваўся ў расейскай сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» (адмаўляцца ад Instagram пры гэтым ня стаў). На дадатак увёў пэрсанальныя санкцыі супраць Барака Абамы, забараніўшы яму наведваць тэрыторыю Чачэнскай Рэспублікі.
Гэты фантан у Грозным — самы буйны ў сьвеце.
«Ён ня толькі самы вялікі, але і самы цудоўны і музычны», — напісаў пра яго Рамзан Кадыраў у сваім Instagram. Кошт фантану плошчай 12 квадратных кілямэтраў і з 100-мэтровымі струменямі ацанілі прыкладна ў мільярд даляраў. Падсьвечваюць яго 3600 рознакаляровых пражэктараў.
Instagram Рамзана Кадырава часта становіцца афіцыйнай крыніцай інфармацыі, яго цытуюць расейскія і замежныя інфармацыйныя агенцтвы. Кіраўнік Чачэніі выкладвае туды як асабістыя фота, так і пратакольныя з разнастайных афіцыйных мерапрыемстваў. Маючы 3 мільёны падпісчыкаў, Кадыраў сам падпісаны толькі на 297 чалавек. Сярод іх байкер Аляксандар Залдастанаў (Хірург), комік Міхаіл Галусьцян, тэлезорка Яна Рудкоўская і іншыя.