Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Працэс 17-ці»: агучваюць прысуды за самы маштабны распаўсюд наркотыкаў


Архіўнае фота. Працэс над абвінавачанымі ў распаўсюдзе наркотыкаў ды іншых злачыствах. На лаве 17 падсудных, у тым ліку два былыя супрацоўнікі КДБ. Менск, 29 лютага 2016 году
Архіўнае фота. Працэс над абвінавачанымі ў распаўсюдзе наркотыкаў ды іншых злачыствах. На лаве 17 падсудных, у тым ліку два былыя супрацоўнікі КДБ. Менск, 29 лютага 2016 году

Сёньня ў Менскім гарадзкім судзе выносяць выракі ў гучным «працэсе 17-ці», дзе судзяць меркаваных распаўсюднікаў «спайсаў». Гэта адна з самых маштабных спраў аб наркотыках у гісторыі Беларусі.

Сярод падсудных — два былыя супрацоўнікі КДБ, Дзьмітры Верацінскі і Ігар Карыцкі, якія «крышавалі» наркадылераў; дзьве жанчыны, у тым ліку Ірына С., грамадзянка Расеі.

У справе 95 тамоў, у ёй праходзяць 150 сьведак.

Галоўны падсудны, па мянушцы «Кот»,— Канстанцін Вілюга, выпускнік журфаку. Паводле сьледзтва, ён кіраваў сеткай наркадылераў.

14 лістапада стала вядома, якога пакараньня просіць пракурор для асноўных абвінавачваных. Так, для былога студэнта журфаку БДУ Канстанціна Вілюгі пракурор запрасіў 20 гадоў зьняволеньня. Таксама вялікія тэрміны зьняволеньня ў калёніі запрошаныя для былых сілавікоў, якія аказаліся на лаве падсудных разам зь меркаванымі наркадылерамі: для былых супрацоўнікаў КДБ Ігара Верацінскага і Ігара Карыцкага — 15 і 14 гадоў зьняволеньня з пазбаўленьнем вайсковага званьня маёр, для былога міліцыянта Канстанціна Дзенісевіча — 14 гадоў зьняволеньня з пазбаўленьнем званьня падпалкоўніка міліцыі. Ва ўсіх падсудных пракурор просіць таксама канфіскаваць маёмасьць. Іншым абвінавачваным пагражаюць пакараньні ад 3 да 15 гадоў.

«Працэс 17-ці» пачаўся 28 лютага 2016 году. Выпускнік журфаку БДУ Канстанцін Вілюга, паводле сьледзтва, стварыў інтэрнэт-краму для продажу спайсаў LegalMinsk, празь якую шмат гадоў распаўсюджваў наркатычныя рэчывы. Сьледзтва даказвала, што некаторыя з кліентаў крамы памерлі ад ужываньня гэтых рэчываў.

Меркаванага кіраўніка злачыннай групы Канстанціна Вілюгу абвінавачваюць ня толькі ў распаўсюдзе наркатычных рэчываў у складзе групы, але і ў незаконных дзеяньнях са зброяй ды іншых злачынствах. На пачатку працэсу Канстанцін Вілюга сваёй віны не прызнаваў, як і большасьць ягоных меркаваных саўдзельнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG