7 кастрычніка актывісты прафсаюза арганізавалі пікет з нагоды Сусьветнага дня дзеяньняў за годную працу.
Каля 12 гадзін 30 сябраў прафсаюзаў з плякатамі і сьцягам сталі на пешаходнай дарожцы каля парку Бангалёр. Неўзабаве да арганізатарў падышлі супрацоўнікі міліцыі і запатрабавалі, каб пікет перамясьціўся на эстрадную пляцоўку.
Старшыня прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч паказаў дазвол на пікет менавіта ў гэтым месцы. Міліцыянты прыгразілі, што выклічуць АМАП.
Удзельнікі перайшлі ў глыбіню парка, але празь некалькі хвілінаў самі згарнулі транспаранты.
«Няма ніякага сэнсу тут стаяць — дзе ніхто ня бачыць і ня чуе нашых патрабавантняў», — сказаў журналістам Генадзь Фядыніч.
Пікет прафсаюзу РЭП сарвала міліцыя
абноўлена

Санкцыянаваны пікет Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) сарвала міліцыя.
Самае папулярнае
1