Дзе шыюць адзеньне?
Абнаўляеце гардэроб? А ці маеце беларускі слоўны запас для крамы і майстэрні?
Так. Шыюць у краўца, у краўчыхі, у кравецкім атэлье. Кравец ад слова кроіць. Шавец шые абутак, а ры́мар увогуле для коней вупраж робіць.
Не. Шыюць у краўца, у краўчыхі, у кравецкім атэлье. Кравец ад слова кроіць. Шавец шые абутак, а ры́мар увогуле для коней вупраж робіць.
Не. Шыюць у краўца, у краўчыхі, у кравецкім атэлье. Кравец ад слова кроіць. Ры́мар увогуле для коней вупраж робіць. Шавец шые абутак.
Пра адзеньне лепш сказаць „пасуюць“ або „не пасуюць“. Слова ў гэтым значэньні ў беларускіх гаворах здаўна. Хоць беларускае слова „ісьці“ мае і значэньне 'падыходзіць' (пра адзеньне), але яно ў слоўніку толькі 18-е.
Так, пра адзеньне скажам „пасуе“ або „не пасуе“. Слова „пасаваць“ у гэтым значэньні ў беларускіх гаворах здаўна. У іншым, спартовым значэньні „даваць/рабіць пас“ слова „пасаваць“ новае.
Не, пра адзеньне скажам „пасуе“ або „не пасуе“. Слова „пасаваць“ у гэтым значэньні ў беларускіх гаворах здаўна. У іншым, спартовым значэньні „даваць/рабіць пас“ слова „пасаваць“ новае.
Не. Маеце добры густ, эстэтычнае пачуцьцё. Смак бывае толькі ў ежы і пітва.
Не. Маеце добры густ, эстэтычнае пачуцьцё. Смак бывае толькі ў ежы і пітва, а клёк — розум, здаровы сэнс.
Так, маеце добры густ, эстэтычнае пачуцьцё. Смак бывае толькі ў ежы і пітва, а клёк — розум, здаровы сэнс.
Так. Зграбнасьць — грацыя, прапарцыйнасьць, вытанчанасьць фігуры ці формы (напрыклад, твору архітэктуры).
Не, хоць словы „зграбны“ і „згрэбці“ аднаго кораня :). Зграбнасьць — грацыя, прапарцыйнасьць, вытанчанасьць фігуры ці формы (напрыклад, твору архітэктуры).
Не, хоць у слове „зграбная“ ёсьць і лёгкасьць. Зграбнасьць — грацыя, прапарцыйнасьць, вытанчанасьць фігуры ці формы (напрыклад, твору архітэктуры).
Не-е, рызманы́ — гэта лахманы. Раскошнае адзеньне — ша́ты: „І коні пазаежджывала, і шаты пазаношывала, і мёды парасчастоўвала, усё гасьцей прымаючы, каханых частуючы“ (так у Каруся Каганца маці піша сыну пра ягоную шалапутную жонку). І ў пераносным значэньні: „рэчка ў шатах зеляніны“ (Якуб Колас).
Не, карункі (ажурныя дэкарацыі зь нітак, рас. „кружева“) могуць быць толькі часткаю ша́таў. „І коні пазаежджывала, і шаты пазаношывала, і мёды парасчастоўвала, усё гасьцей прымаючы, каханых частуючы“ (так у Каруся Каганца маці піша сыну пра ягоную шалапутную жонку). І ў пераносным значэньні: „рэчка ў шатах зеляніны“ (Якуб Колас).
Так, ша́ты. „І коні пазаежджывала, і шаты пазаношывала, і мёды парасчастоўвала, усё гасьцей прымаючы, каханых частуючы“ (так у Каруся Каганца маці піша сыну пра ягоную шалапутную жонку). І ў пераносным значэньні: „рэчка ў шатах зеляніны“ (Якуб Колас).
Не. Вяжуць, напрыклад з воўны, на пруткáх. Драты мяккія, на іх немагчыма вязаць. (Яшчэ вяжуць, калі хапун.)
Так. Вяжуць, напрыклад з воўны, на пруткáх. Драты мяккія, на іх немагчыма вязаць, а сьпіцы — у коле ровара. (Яшчэ вяжуць, калі хапун.)
Не. Вяжуць, напрыклад з воўны, на пруткáх. А сьпіцы — у коле ровара. (Яшчэ вяжуць, калі хапун.)
Вядома ж, у камізэльку — ад лацінскага camisia 'кашуля салдатаў і сьвятароў'. Рытуал ад французаў — pleurer dans le gilet. „Жилетка“ ад французаў і па-расейску, але ў беларускіх гаворках „жылетка“ набыло іншае значэньне — лязо галіцца, ад прозьвішча вынаходніка бясьпечных зьменных лёзаў і яго фірмы Gillette.
Лепш называць яе камізэлькай. Слова ад лацінскага camisia 'кашуля салдатаў і сьвятароў'. Рытуал ад французаў — pleurer dans le gilet. „Жилетка“ ад французаў і па-расейску, але ў беларускіх гаворках „жылетка“ набыло іншае значэньне — лязо галіцца, ад прозьвішча вынаходніка бясьпечных зьменных лёзаў і яго фірмы Gillette.
У ватоўку сапраўды плачацца пэўная катэгорыя насельніцтва, але яе татэм ня мае пэрспэктывы. Больш эфэктыўна плакаць у камізэльку — ад лацінскага camisia 'кашуля салдатаў і сьвятароў'. Рытуал ад французаў — pleurer dans le gilet. „Жилетка“ ад французаў і па-расейску, але ў беларускіх гаворках „жылетка“ набыло іншае значэньне — лязо галіцца, ад прозьвішча вынаходніка бясьпечных зьменных лёзаў і яго фірмы Gillette.
Не, дзіравую шкарпэтку цыруюць (калі не выкідаюць). Забарсáць можна красоўкі (завязаць матузкі).
Так, дзіравую шкарпэтку цыруюць (калі не выкідаюць). Забарсáць можна красоўкі (завязаць матузкі); пераніцаваць — перашыць, вывернуўшы на знáйніцу.
Не, дзіравую шкарпэтку цыруюць (калі не выкідаюць). А пераніцаваць значыць перашыць, вывернуўшы на знáйніцу.
Так! Да караля трэба ісьці з зáпінкамі на рукавах беласьнежнай кашулі і, само сабой, у фраку. Гіцаль — пятля на каўняры, каб вешаць адзеньне. А кятýрка не ў кашулі, а ў нагавіцах, гэта клін, шырынка.
Не. Гіцаль у кашулі можа быць, але толькі адзін і нябачны: гэта пятля на каўняры, каб вешаць адзеньне. А да караля трэба ісьці з зáпінкамі на рукавах беласьнежнай кашулі і, само сабой, у фраку.
Не-е. Ушыць у кашулю кятýркі, вядома, можна, але гэта будзе артэфакт на выставу авангарду. Бо звычайна кятýрка не ў кашулі, а ў нагавіцах, гэта клін, шырынка. А да караля трэба ісьці з зáпінкамі на рукавах беласьнежнай кашулі і, само сабой, у фраку.
Не. З маціцовымі (або пэ́рлавымі) ґузікамі меў быць халат, калі б пра яго па-беларуску спытаўся ў краме герой актора Нікуліна ў савецкай камэдыі. Мацíца — месца ў чарупіне (ракавіне), дзе расьце пэрліна (жамчужына). І нямецкае Perlenmutter азначае 'маці пэрлаў'. Íрха — мяккая скура, замш, гузік зь яе ня зробіш.
Так. З маціцовымі (або пэ́рлавымі) ґузікамі меў быць халат, калі б пра яго па-беларуску спытаўся ў краме герой актора Нікуліна ў савецкай камэдыі. Мацíца — месца ў чарупіне (ракавіне), дзе расьце пэрліна (жамчужына). І нямецкае Perlenmutter азначае 'маці пэрлаў'.
Не. З маціцовымі (або пэ́рлавымі) ґузікамі меў быць халат, калі б пра яго па-беларуску спытаўся ў краме герой актора Нікуліна ў савецкай камэдыі. Мацíца — месца ў чарупіне (ракавіне), дзе расьце пэрліна (жамчужына). І нямецкае Perlenmutter азначае 'маці пэрлаў'. Гаплікí — кручкі зашпільваць адзеньне. З воску іх ня зробіш.