Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы абаронца Курапатаў Сяргей Пальчэўскі

абноўлена

Сяргей Пальчэўскі
Сяргей Пальчэўскі

У Менску ў пад’езьдзе свайго дому 7 сакавіка быў гвалтоўна затрыманы актывіст Сяргей Пальчэўскі. Пра гэта Свабодзе паведаміў лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч.

Пальчэўскага павезьлі ў Першамайскі РАУС. У чым яго абвінавачваюць, невядома.

Дашкевіч кажа, што сам «разьмінуўся літаральна на пару сэкундаў» зь міліцыянтамі ў цывільным: пад домам, дзе ён знаходзіцца, стаіць машына міліцыі. Людзі ў цывільным, кажа ён, прынялі за яго ягонага сябра, паказалі пасьведчаньне.

«Думаю, у іх ёсьць плян зачысткі», — кажа Дашкевіч. Ён зьвязвае затрыманьне Пальчэўскага і «дзяжурства» пад ягонымі вокнамі з акцыяй у Курапатах.

Курапацкая варта. 15 дзён абароны ў фота

Сяргей Пальчэўскі — адзін з актывістаў «Маладога фронту», які браў актыўны ўдзел у акцыі пратэсту пад будоўляй каля мэмарыялу «Курапаты». 24 лютага ён прыкаваў сябе кайданкамі да грузавіка, які вёз на пляцоўку будаўнічыя матэрыялы. У выніку будоўлю спынілі і з таго часу не аднаўлялі, але актывіста, які праляжаў пад аўтамабілем дзьве гадзіны, ледзьве не арыштавалі.

Ён і раней браў удзел у акцыях «Маладога Фронту» — так, увосень 2016 году за ўдзел у зборы подпісаў за прызнаньне бел-чырвона-белага сьцяга гістарычнай каштоўнасьцю ён атрымаў штрафаў на 2730 рублёў. Таксама ён быў сярод тых, хто капаў акопы паблізу ад расейскай мяжы, а ў 2014 годзе, калі быў актывістам АГП, атрымаў 10 сутак турмы за плякат «Аўтапошліна? Пайшлі на...».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG