Па сьлядах рэвалюцыі

Як сёньня выглядаюць памятныя мясьціны рэвалюцыі 1917 году

ФОТА І ТЭКСТ - Эймас ЧАПЛ

Вёрстка і ДЫЗАЙН - Войтэк ГРОЕЦ

Рэвалюцыя 1917 году ў Расіі павярнула хаду ня толькі расейскай, але і сусьветнай гісторыі. Мінулыя сто гадоў ўмясьцілі ў сябе крушэньне, адраджэньне і новы распад імпэрыі. Але, як паказваюць гэтыя фатаграфіі, дзьве расійскія сталіцы Масква і Пецярбург за гэты час не моцна зьмяніліся.

Націсьніце і цягніце або клікніце двойчы або скарыстайцеся слайдэрам, каб убачыць другі здымак.

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ

Зімовы палац

1917
2017

Імпэратар Мікалай II зьвяртаецца да публікі 20 ліпеня 1914 году. Празь некалькі дзён ён абвесьціць мабілізацыю для абароны "братоў-славянаў" у Сэрбіі, якая ўступіла ў супрацьстаяньне з Аўстра-Вугоршчынай. Так пачалася Першая сусьветная вайна.

Натоўп, якая стаіць пад бальконам, яшчэ ня ведае, як імкліва манарх набліжаецца да краю прорвы.

Фота 1914г.: Бібліятэка рэдкіх кніг і рукапісаў Бэйнэке, Ейльскі ўнівэрсытэт

Расея была дрэнна падрыхтаваная да вайны з кааліцыяй, якую ўзначальвала прамыслова разьвітая Нямеччына. Да 1917 году страты Расеі складаюць каля мільёна чалавек; збольшага гэта былі сяляне і рабочыя, якія ў мірны час маглі б забясьпечыць эканамічны рост расейскіх гарадоў і вёсак. Падчас вайны ў краіне былі нярэдкія перабоі з прадуктамі і голад.

Раскошнае жыцьцё вышэйшых слаёў расейскага грамадзтва даўно выклікала абурэньне ў ніжэйшых клясаў, але падчас вайны яно крышталізуецца ў гнеўных прамовах на вуліцах і фабрыках. Асаблівую нянавісьць насельніцтва выклікае фігура імпэратрыцы Аляксандры Фёдараўны, якую лічаць нямецкай шпіёнкай на троне.

Расейскія войскі на ўсходнім фронце Першай сусьветнай вайны.
(Публічная ўласнасьць)

Расейскія войскі на ўсходнім фронце Першай сусьветнай вайны. (Публічная ўласнасьць)

Мікалай II на фронце, і ўлада ў Петраградзе знаходзіцца ў руках імпэратрыцы. Яе "духаўнік", загадкавы сібірскі селянін Рыгор Распуцін, вядомы п'янымі оргіямі з удзелам прастытутак. Прэстыж трона імкліва падае.

Паводле апісаньня сучасьнікаў, у 1917 годзе Аляксандру Фёдараўну атачала "ўсеагульная нянавісьць".
(Публічная ўласнасьць)
Рыгор Распуцін. Блізкі да трона "старац" быў забіты ў выніку змовы расейскага дваранства. (Публічная ўласнасьць)
Паводле апісаньня сучасьнікаў, у 1917 годзе Аляксандру Фёдараўну атачала "ўсеагульная нянавісьць". Рыгор Распуцін. Блізкі да трона "старац" быў забіты ў выніку змовы расейскага дваранства. (Публічная ўласнасьць)

Моцныя сьнегапады ў лютым 1917 блякавалі тысячы харчовых складаў з мукой, вугалем і дровамі для жыхароў Петраграду. Гэта было апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу цярпеньня ў дачыненьні да імпэратара і яго атачэньня.

22 лютага (паводле старога стылю) у горадзе пачынаюцца галодныя бунты. Людзі выходзяць на вуліцы зь лёзунгамі "Далоў самадзяржаўе" і "Далоў вайну".

Мікалай II у гэты момант накіроўваўся на фронт у царскім цягніку. Ён недаацаніў глыбіню народнай незадаволенасьці і загадаў войскам ачысьціць вуліцы ад дэманстрантаў. Вайскоўцы ўжылі зброю, але выявілася, што да маштабнага праліцьця крыві армія не гатовая. Адзін з салдатаў, атрымаўшы загад адкрыць агонь па натоўпе, выказаў агульны настрой: "Нашы бацькі, маці, сёстры, браты, нявесты просяць хлеба. Мы іх будзем біць?"

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ

Марсава поле

1917
2017

Пахаваньне ахвярaў рэвалюцыі.

Фота 1917г.: Shutterstock

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ

Марсава поле

Пахаваньне ахвярaў рэвалюцыі.

Фота 1917г.: Shutterstock

МАСКВА

Красная плошча

1917
2017

Рэвалюцыя хутка перакінулася ў Маскву. Гэтая фатаграфія мітынгу на Краснай плошчы была зробленая ў першыя дні Лютаўскай рэвалюцыі.

Фота 1917 г.: Alamy

Неўзабаве ў Петраградзе пачаліся салдацкія бунты, і ў Мікалая II (якому, паводле яго, было "прызначана пакутаваць") не застаецца прасторы для манэўру. Народ скідае з палацаў і спальвае імпэратарскія гербы, а царскі цягнік апынуўся адрэзаны ад сталіцы. Менавіта ў цягніку Мікалай II падпісвае адрачэньне ад пасаду. Празь некалькі месяцаў ён і ягоная сям'я апынаюцца пад арыштам.

Спаленьне царскага герба ў Петраградзе. (Публічная ўласнасьць)

Палацавая плошча

1917
2017

Грузавік з салдатамі на Палацавай плошчы ў Петраградзе. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі такія машыны гойсалі па вуліцах, як "велізарныя звар'яцелыя вожыкі".

Фота 1917г.: Shutterstock

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ

Палацавая плошча

Грузавік з салдатамі на Палацавай плошчы ў Петраградзе. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі такія машыны гойсалі па вуліцах, як "велізарныя звар'яцелыя вожыкі".

Фота 1917г.: Shutterstock

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ

Аляксандраўскі палац

1917
2017

Трое дачок Мікалая II і царэвіч Аляксей пад арыштам у Царскім сяле. Праз год усе яны будуць расстраляныя і дабітыя штыхамі на загад бальшавікоў.

Фота 1917 г.: ТАСС

У эўфарыі пасьля адрачэньня Мікалая II да ўлады прыходзіць Часовы ўрад. Салдаты і працоўныя фармуюць саветы, якія прэтэндуюць на ўдзел у прыняцьці палітычных рашэньняў, самае галоўнае зь якіх - выхад Расеі з вайны.

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ

Марсава поле

1917
2017

Дэманстрацыя ў Петраградзе ў траўні 1917 году. Расея абвясьціла сябе "самай свабоднай краінай у сьвеце". На вуліцах не спыняюцца спантанныя мітынгі.

Фота 1917 г.: Публічная ўласнасьць

У. І. Ленін. (Публічная ўласнасьць)

Адной з ключавых падзеяў тых дзён было рашэньне Нямеччыны вярнуць на бацькаўшчыну групу ссыльных расейскіх рэвалюцыянэраў, у тым ліку Леніна. Разьлік базаваўся на тым, што нават калі тым ня ўдасца прыйсьці да ўлады і заключыць мір зь Нямеччынай, прысутнасьць Леніна пасее "чумную бацылу" (паводле выразу Чэрчыля) і пагоршыць хаос, які ўжо панаваў у краіне.

Часовы ўрад выступіў ня проста за працяг вайны, а за буйнамаштабнае наступленьне, чым выклікаў народную незадаволенасьць. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы Петраграду з патрабаваньнем перадаць усю ўладу саветам. Аднак урад выстаяў. Дэманстранты крычалі меншавіку Чарнову: "Бяры ўладу, сукін сын, калі даюць!"

Дэманстрацыя за працяг вайны пад лёзунгамі "У імя свабоды вайна з германізмам да поўнай перамогі", "Безь перамогі няма свабоды" і інш. Аднак чэрвеньскі наступ праваліўся, і мілітарысцкі энтузіязм вычарпаўся.

Фота 1917 г.: Sputnik

МАСКВА

Красная плошча

1917
2017

Праводзіны жаночага батальёну сьмерці. Такія батальёны ствараліся, каб узьняць патрыятычны настрой у войску і прысарамаціць салдат-мужчын, якія адмаўляюцца ваяваць.

Урачыстыя праводзіны войскаў на фронт. Рэвалюцыя падарвала баявы дух войска. Дэзэрцірства і бунты зрабіліся звычайнай справай. Камісара Часовага ўраду, які паспрабаваў намаўляць дэзэрціраў, забілі да сьмерці. Да ліпеня ад былых надзей на мір і народаўладзьдзе не засталося і сьледу.

Фота 1917 г.: ТАСС

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ

Неўскі праспэкт

1917
2017

Дэманстрацыя бальшавікоў у Петраградзе.

Фота 1917г.: Shutterstock

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ

Неўскі праспэкт

Дэманстрацыя бальшавікоў у Петраградзе.

Фота 1917г.: Shutterstock

Ва ўзьніклым вакуўме ўлады Ленін з бальшавікамі робяцца рэальнай альтэрнатывай дыскрэдытаванаму Часоваму ўраду. Абяцаньні "хлеба, міру, зямлі" знаходзяць падтрымку сярод матросаў і салдат, і іх штыхі набываюць ключавое значэньне ў барацьбе за ўладу ў летнім хаосе 1917 году.

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ

Зімовы палац

1917
2017

Салдаты, якія ахоўваюць Часовы ўрад у Зімовым палацы, за некалькі дзён да яго штурму бальшавікамі.

Фота 1917 г.: ТАСС

Пасьля ліпеньскіх беспарадкаў Ленін зьяжджае ў Фінляндыю, аднак у кастрычніку вяртаецца ў Петраград, каб арганізаваць вайсковы захоп улады. Бальшавіцкія агітатары намагаюцца падтрымкі некалькіх сотняў матросаў і салдат. Фактычна Кастрычніцкая рэвалюцыя была дзяржаўным пераваротам.

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ

Ісакіеўская плошча

1917
2017

Ляяльныя Часовму ўраду казакі неўзабаве зьніклі. Ключавыя будынкі і аб'екты інфраструктуры захопліваюць адданыя бальшавікам салдаты і матросы.

Фота 1917 г.: Getty Images

Смольны інстытут

1917
2017

Трое салдатаў нясуць варту на дарозе да Смольнага, дзе разьмяшчаўся штаб Кастрычніцкага перавароту. 26 кастрычніка былі арыштаваныя міністры Часовага ўраду, якія не пасьпелі ўцячы. Вуліцы пераходзяць пад кантроль бальшавікоў.

Фота 1917 г.: Публічная ўласнасьць

МАСКВА

Парк Горкага

1917
2017

Войскі бальшавікоў у Маскве. Да пачатку лістапада горад пераходзіць пад іх кантроль.

Фота 1917г .: Getty Images

МАСКВА

Парк Горкага

Войскі бальшавікоў у Маскве. Да пачатку лістапада горад пераходзіць пад іх кантроль.

Фота 1917г .: Getty Images

Прыйшоўшы да ўлады, Ленін, як і абяцаў, выводзіць краіну з вайны. Аднак паводле ўмоваў Берасьцейскай дамовы краіна страціла траціну насельніцтва Расейскай імпэрыі і 3/4 прамысловасьці. Многія палітычныя сілы пераходзяць у апазыцыю Леніну і бальшавікам.

МАСКВА

Тэатральная плошча

1917
2017

Выступленьне Леніна ў Маскве. У 1918 годзе рэвалюцыя пераходзіць у грамадзянскую вайну. Хваля гвалту нарастае.

Фота 1920г.: Публічная ўласнасьць

У жніўні 1918 г. "Красная газета" пісала:

"Бязь літасьці, без спагады мы будзем зьбіваць ворагаў дзясяткамі, сотнямі. Няхай іх набяруцца тысячы. Хай яны захлынуцца ва ўласнай крыві! Не стыхійную, масавую разьню мы ім учынім. Мы будзем выцягваць сапраўдных буржуяў-багацеяў і іх памагатых. За кроў таварыша Ўрыцкага, за раненьне тав. Леніна, за замах на тав. Зіноўева, за неадпомшчаную кроў таварышаў Валадарскага, Нахімсона, латышоў, матросаў - хай праліецца кроў буржуазіі і яе слуг, - больш крыві!"