«Марш недармаедаў» у Менску. Выніковы фотарэпартаж
- By ММ
У Горадні пасьля мітынгу затрымалі Аляксандра Лаўрэцьева
Лаўрэнцьеў быў адным з актыўных удзельнікаў мітынгу. Ён дастаў на плошчы Леніна мэгафон, прамаўляў сам і даваў слова ахвотным.
Паводле праваабаронцаў, Лаўрэнцьеў патэлефанаваў, калі яго везьлі ўжо ў міліцэйскай машыне ў пастарунак. Адзінае, што ён пасьпеў сказаць, — што затрымалі яго па падазрэньні ў крадзяжы сумачкі. Ягоны тэлефон не адказвае.
У Віцебску «Маршу недармаедаў» не было, а затрыманыя — былі
Сілавыя структуры зрабілі ўсё, каб віцебскія актывісты ня трапілі на акцыю, яшчэ на пачатку сакавіка анансаваную «Радай дэмакратычных арганізацый і неабыякавых грамадзян Віцебску». З арганізацыяй маршу пратэсту нешта не атрымалася. У горадзе напярэдадні не было заўважана ні абвестак, ні запрашэньняў. Аднак актывісты апынуліся пад звышпільнай увагай.
«Марш недармаедаў» у Горадні. Выніковы фотарэпартаж
Сябра праваабарончага цэнтру «Вясна» Наста Лойка паведаміла карэспандэнту Свабоды, што ў Менску пасьля дазволенага ўладамі «Маршу недармаедаў» былі затрыманыя анархісты.
«Ёсьць інфармацыя, што іх затрымалі, і ёсьць відэа. Супрацоўнікі міліцыі распылілі газ падчас затрыманьня ў тралейбусе. Таксама піша актывіст руху „За свабоду“ Пётар Маркелаў, што яго затрымалі, калі ён суправаджаў анархістаў». Пётар Маркелаў паведаміў праз тэлефон, што разам зь ім у пастарунку 30-35 чалавек.
Яшчэ адно відэа затрыманьня анархістаў #дармаеды https://t.co/QiQlfPkCZH
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Іншая група дыскутуе з Караткевіч і Дзьмітрыевым пра правал "мадэрнізацыі" заводаў. Менскі марш разыходзіцца ня хоч… https://t.co/vZZVdy9aCd
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
У Магілёве затрыманыя ўдзельнікі «Маршу недармаедаў». Вядомыя імёны
Пасьля сканчэньня акцыі ў Магілёве затрымалі як мінімум траіх удзельнікаў: Дзьмітрый Люнтаў, Алена Кісель і Канстанцін Чарноў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў пасадзілі іх у міліцэйскае аўта. Іншыя пратэстоўцы перагарадзілі дарогу і не даюць машыне ехаць. Такім чынам яны спрабуюць перашкодзіць затрыманьню.
Людзі не сьпяшаюцца разыходзіцца, зьбіраюцца групкамі. Вось супраць празьмерна жорсткіх, на іх думку, пакараньняў з… https://t.co/SNilJaYBXL
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Паведамляюць, на прыпынку на Харужай зартымалі анархістаў #дармаеды https://t.co/i8wKDRY9DZ
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Спроба затрыманьня арахістаў
Людзі абступілі карэспандэнта расейскага Першага каналу, пытаюць пра войны, Навальнага і вінаграднікі Мядзьведзева… https://t.co/ovGQidDeIQ
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Акцыя ў Магілёве скончылася, пратэстоўцы не захацелі размаўляць з дэпутатам Марзалюком
«Марш недармаедаў» у Магілёве сабраў блізу 500 чалавек, хоць яго асноўныя арганізатары арыштаваныя. Людзі сабраліся каля будынка № 29 на вуліцы Ленінскай і прайшлі да кінатэатра «Радзіма», які знаходзіцца на гэтай жа вуліцы.
Да пратэстоўцаў выходзіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, якім сказаў, што «ўлады ўлічылі памылкі што да дэкрэту № 3 і спрабуюць іх выправіць». На гэта пратэстоўцы адказалі споклічамі: «Ганьба!» і «Сыходзь!».
Удзельнікі акцыі адзначаюць, што прычына іх незадаволенасьці ня толькі дэкрэт «пра дармаедаў», але цэлы шэраг іншых праблем, выкліканых эканамічным станам у краіне.
"Хапунатары" за Макдональдзам пакуль нібы бяз працы #дармаеды https://t.co/aQ7SIVXWXD
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
У Горадні працягваецца спрэчка пратэстоўцаў з прадстаўнікамі адміністрацыі. Людзі скандуюць «Ганьба!».
Дзяніс Садоўскі, адказны сакратар БХД фактычна ўзначаліў калёну. Кажа, галоўны мітынг будзе 25 сакавіка #дармаеды https://t.co/zfHvtAbQCJ
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Дзяніс Садоўскі заклікаў прыйсьці на акцыю 25 сакавіка ў Менску.
У Горадні чыноўнікі запрасілі пратэстоўцаў у залю, тыя адмовіліся
Намесьніца старшыні гарадзенскага гарвыканкаму Зоя Кулеша выйшла да пратэстоўцаў на пл. Леніна і паведаміла, што старшыня выканкаму Мечыслаў Гой чакае людзей у будынку выканкаму.
Пратэстоўцы ўказалі на тое, што ў актавай залі зьмесьціцца толькі 250 чалавек, а на плошчы ў чатыры разы болей.
«Падыміце рукі, хто застаўся без работы», — запатрабавала Кулеша.
У адказ розныя галасы агучылі, што праблема нашмат болей, чым «дармаедзтва».