У ЗША плянуюць адмовіцца ад лятарэі грын-карт і выдаваць пасьведчаньні на права жыхарства паводле новай сыстэмы балаў - для тых, хто едзе працаваць, з улікам узросту, адукацыі, дасягненьняў і ўзроўню валоданьня ангельскай. Калі закон прымуць, то для ўдзелу ў конкурсе на грын-карту неабходна будзе набраць мінімум 30 балаў. Мы вывучылі законапраект і зрабілі паводле яго ўмоваў тэст. Праверце свае шанцы: