Сустаршыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч патлумачыў мэту і фармат «далучэньня» да афіцыйнай ініцыятывы.
«У камэнтарах у незалежных мэдыях і сацсетках мы ўбачылі, што шмат хто абураецца безгустоўшчынай і ідэалягічным зьместам гэтага графіці. І таму падумалі, а чаму б не заклікаць людзей не на канапах сядзець, а прыйсьці на санкцыянаванае мерапрыемства, якое праводзіць Менгарвыканкам, і выказаць свае меркаваньні. І пасыл наш, мяркую, можа быць такі: мы ня супраць сяброўства паміж добрымі людзьмі, але не разумеем, чаму беларуская дзяржава, якая вуснамі Лукашэнкі і ягоных чыноўнікаў заяўляе пра нэўтралітэт і міралюбства, сябруе толькі ў адзін бок — у бок Масквы. Чаму няма графіці аб сяброўстве зь Вільняй, з Кіевам, з Варшавай, зь іншымі эўрапейскімі сталіцамі, зь якімі мы ваявалі ў разы менш, чым з Масквой? Вось і паглядзім, хто сёньня прыйдзе, зь якімі плякатамі. Прычым, мы заклікаем людзей прыйсьці не на наш пікет, а на афіцыйнае адкрыцьцё гэтага графіці, мы далучаемся да ініцыятывы Менгарвыканкаму».
Паводле гарадзкіх уладаў, графіці «Менск-Масква» на доме па вуліцы Магілёўскай прымеркавана да сьвяткаваньня ў Менску «Дня Расеі». Графіці ўжо выклікалі неадназначную рэакцыю ў менчукоў: малюнак на дамах як ўхваляюць, гэтак і крытыкуюць.
Месца адкрыцьця — Магілёўская вуліца, 32. Пачатак а 17-й.
Міліцыянты ў цывільным не пускаюць Дашкевіча на адкрыцьцё графіці Менск-Масква.#маскваменск https://t.co/csPnwIAIof
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.6.2016
Пікетоўцы ля графіці Масква-Менск: Не саюзу з бандай. Дынамік працягвае сьпяваць пра любоў з Масквой.#маскваменск https://t.co/NbNiYW3UCi
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.6.2016
Зьміцер Дашкевіч з паплечнікамі разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі. Іх каля 10 чалавек. Людзі ў цывільным іх адсунулі ад месца мерапрыемства. Старт афіцыйнай часткі затрымліваецца.
Дашкевіч: Расея - гэта вайна, Пуцін-забойца. #МаскваМенск https://t.co/NWM8hUjef9 https://t.co/cQIR3XXCCc
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.6.2016
Дашкнвіча спрабуюць затрымаць.#маскваменск https://t.co/7UDWeb6sQb
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.6.2016
Павал Пракаповіч з БХД: Мы за сяброўства з ўсімі, ня толькі з Масквой. А Кіеў, а Вільня, Варшава?#маскваменск https://t.co/PbLq4ntBAF
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.6.2016
Затрымачка вышла ...ужо па 22 хвіліны.#маскваменск https://t.co/7U9hotRtVu
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.6.2016
Творчасьць менчукоў прыцягае ўвагу міліцыянтаў.#маскваменск https://t.co/xK5gGCvrKC
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.6.2016
Пэнсіянэрка з 3 мільёнамі пэнсіі- за Расею. А як вас завуць?- Пайшоў у задніцу, яшчэ імя яму сказаць!#маскваменск https://t.co/suWTaZ9H9v
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.6.2016
Гэтак ляпнулі фарбай і нібыта адкрылі графіці Масква-Менск, ніякіх прамоў,х і ўсё. Дашкевічу не даруюць.#маскваменск https://t.co/uJz2yib7UL
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.6.2016
Дашкевіч.Вынікі: 1. Пратэстноўцы з інтэрнэту ні на што не варты.2. Рэжым нікчэмны, спужаліся 7 чалавек.#маскваменск https://t.co/AExhkblhWJ
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.6.2016
Выніковы рэпартаж: Адкрыцьцё графіці «Масква-Менск» згарнулі з-за акцыі «Не саюзу з бандай»