Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лінкявічус сказаў апазыцыі, што абмяркоўваў з Макеем «дарожную мапу» для Беларусі


Лінас Лінкявічус, архіўнае фота
Лінас Лінкявічус, архіўнае фота

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус на заканчэньне свайго візыту ў Беларусь сустрэўся з прадстаўнікамі палітычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці. Зь беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі Алесь Бяляцкі, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў і Павал Севярынец.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька апавёў Свабодзе, пра што ішла размова:

«На пачатку Лінкявічус падзяліўся ўражаньнямі пра сустрэчу з Макеем. Сказаў, што яна была адкрытая, шчырая. Падкрэсьліў, што ёсьць разуменьне таго, што адбываецца, і чаканьні не завышаныя.

Найбольш важнае, што на сустрэчы з Макеем абмяркоўвалася „дарожная мапа“, якую мы накіравалі ў Эўразьвяз і Эўрапарлямэнт. Гэта вельмі важна, бо мала проста накіраваць матэрыял, трэба, каб ён хадзіў па калідорах і стаў прадметам абмеркаваньня. Гэта — плюс.

Мы гаварылі пра неабходнасьць зьменаў выбарчага заканадаўства. Тут у нас была поўная салідарнасьць — пяць галасоў, але адны ноты, адзін хор.

Але ёсьць і тое, чаго бракуе Эўрапейскаму Зьвязу. Санкцыі, якія і санкцыямі фактычна нельга назваць, замарожаныя, але не прывязаныя да крытэраў зьменаў у Беларусі. Няма „хатняга заданьня“ ўладам па зьмене сытуацыі. Тут Лінкявічус прызнаў, што крытэраў сапраўды няма. Аднак ён лічыць, што можна і патрэбна гаварыць пра тое ж заканадаўства, прастору свабоды, афіцыйную рэгістрацыю арганізацыяў ды іншыя рэчы.

У нас была грунтоўная, без вады і лірыкі, размова. Гаварылі пра зьмены ў Беларусі. Бо ў іх зацікаўленыя ўсе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG