Украінскі фатограф шмат гадоў здымаў жыцьцё на лаўцы ў кіеўскім парку.
У рабочым раёне Кіева зьбіраюцца сябры…
…і сустракаюцца закаханыя.
А п'яніцы п'юць.
Твары мяняюцца, але сама лаўка не (хіба што яе часам пафарбуюць).
Гэтую сэрыю фота Яўген Каценка зрабіў з кухні сваіх бацькоў, у кватэры на чацьвертым паверсе вялікага дома ў прымесьці Кіева. (Месца лаўкі на мапе тут.)
Яўген Каценка (на здымку) пачаў здымаць жыцьцё на лаўцы ў 2007 ці 2008 годзе. 36-гадовы фатограф кажа Радыё Свабода: «Я ня ставіў сабе нейкіх часавых абмежаваньняў ці задач, я проста ішоў на кухню і глядзеў у вакно. Звычайна там нешта было».
Каценка кажа, што мае добрыя дзіцячыя ўспаміны пра раён, у якім вырас, «але было і шмат кепскіх рэчаў, пра якія лепш ня думаць».
«Найгоршым было, калі я ішоў у школу, і бачыў, як людзі п’юць на лаўцы, а потым паўзуць дадому як рэптыліі».
«Я баяўся, што калі пайду туды, дык зраблюся адным зь іх».
Каценка кажа, што здымаў незаўважна для герояў сваіх фатаграфій.
Людзі па-рознаму рэагуюць на здымкі, якія можна пабачыць у кіеўскім арт-пабе да 26 студзеня.
«Нехта сьмяецца, а нехта скардзіцца, што я канцэнтрую ўвагу толькі на п’яніцах», — кажа Каценка Радыё Свабода.
Фатограф зьехаў з гэтага раёну ў 2017 годзе…
Але ягонае новае жытло зусім непадалёк: «Я толькі пераехаў за 1 кілямэтар адсюль».
І пры жаданьні ён зможа працягнуць праект. Ягоныя бацькі па-ранейшаму жывуць у кватэры зь відам на паркавую лаўку.