Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эўразійскі саюз — гэта больш палітычнае, чым эканамічнае ўтварэньне», — экспэрт


Леў Марголін
Леў Марголін

Чаму краіны Эўразійскага эканамічнага саюзу так і не змаглі ўзгадніць Мытны кодэкс?

Эканаміст Леў Марголін пракамэнтаваў сытуацыю карэспандэнту Свабоды:

— Тое, што зноў не ўзгаднілі гэты шматпакутны Мытны кодэкс, пацьвярджае, што ў краін розныя інтарэсы, і іх вельмі цяжка ўзгадніць. Бо тое, што цікава адным, не цікава іншым. Атрымліваецца, што ёсьць краіны, якія багатыя на карысныя выкапні, а іншыя не багатыя, ёсьць краіны-імпартэры, а ёсьць экспартэры. Вось у гэтым уся праблема. Таму і не вырашаецца пытаньне з Мытным кодэксам, з аднолькавым цэнамі на нафту і на газ. Гэта цяжкая праблема.

— Якраз сёньня чарговым разам прэмʼер-міністар Беларусі заклікаў да роўных умоваў для субʼектаў гаспадараньня ў ЭАЭС, роўнага доступу да рынкаў.

— Безумоўна. Усё гэта яшчэ раз даказвае, што Эўразійскі саюз — гэта больш палітычнае, чым эканамічнае ўтварэньне. Хоць Расея як моцны і вялікі гулец прыцягвае да сябе краіны, якія знаходзяцца побач. І таму, хоць яны і злуюцца час ад часу, у тым ліку і Беларусь, але ўсё ж такі парваць ня могуць. Бо адзіны спадзеў — на крэдыты, на больш-менш танныя нафту і газ, тым больш бяз мыта. Гэта ўсё спадзевы на Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG