Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста БРСМ, які стварыў фінансавую піраміду, асудзілі на 6 год калёніі ўзмоцненага рэжыму


Арцём Масяйчук
Арцём Масяйчук

Суд Ленінскага раёну Менску абвясьціў вырак 25-гадоваму Арцёму Масейчуку: 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыя ўсёй маёмасьці і штраф у 2500 базавых велічыняў (61 250 рублёў)​. Абвінавачаны не прызнаў віны, а ягоныя адвакаты заяўлялі аб адсутнасьці складу злачынства.

​Былога актывіста БРСМ зь Пінску, колішняга лідэра БРСМ у БНТУ прызналі вінаватым у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і махлярстве: Арцём Масяйчук са студзеня 2015 году па верасень 2016-га кіраваў беларускім аддзяленьнем кампаніі Kairos Technologies, якая працавала паводле схемы фінансавай піраміды.

Аб падазронай дзейнасьці кампаніі ў 2016 годзе падрабязна распавядаў Onliner.by. Кампанія заклікала людзей «аддаваць» частку памяці на цьвёрдым дыску кампутара нібыта для захоўваньня зашыфраванай інфармацыі, каб пазьней за гэта нібыта атрымліваць выплаты. Але трэба было таксама сплаціць уступны ўнёсак (ад сотні да некалькіх тысяч даляраў), а выплаты старым удзельнікам схемы рабіліся за кошт унёскаў новых.

Паводле сьледзтва, як расказваў Tut.by, у структурах Масейчука было 108 «укладчыкаў», а прыбытак склаў агулам 326 тысяч рублёў. Шыфраваньне зьвестак было толькі прыкрыцьцем фінансавай піраміды, мяркуе сьледзтва: кампанія, нават калі бы прапаноўвала такія паслугі, не магла канкураваць з аналягічнымі рэальнымі сэрвісамі буйных кампаніяў. Дзяржаўнае абвінавачаньне сьцьвярджала, што Масяйчук гэта выдатна разумеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG