Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гандляры наркотыкамі з «групы Зайцава» атрымалі ад 9 да 19 гадоў турмы


Менскі абласны суд
Менскі абласны суд

Кіраўнік групы наркагандляроў — у міжнародным вышуку.

У Менскім абласным судзе абвешчаны прысуд удзельнікам беларускай сеткі распаўсюду псыхатропных рэчываў, вядомай як «група Зайцава» па імені яе кіраўніка, Юрыя Зайцава 1991 году нараджэньня. Сам Зайцаў цяпер у міжнародным вышуку, а 11 іншых удзельнікаў злачыннай групоўкі атрымалі вялікія турэмныя тэрміны, паведамляе БелаПАН.

Па 19 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму атрымалі 23-гадовы Аляксандар Чарапко, 27-гадовы Сяргей Грыневіч, 34-гадовы Максім Бакуновіч і 20-гадовы Валянцін Беленькі. Столькі ж у калёніі строгага рэжыму атрымаў 38-гадовы Андрэй Сінькевіч (раней судзімы 6 разоў), столькі ж — у калёніі агульнага рэжыму 23-гадовая Юлія Астапенка.

Па 17 гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму далі 26-гадоваму Кірылу Анціховічу, 26-гадоваму Яраславу Еўдачкову і 30-гадоваму Сяргею Барысенку.

26-гадовы Яўген Машэль атрымаў 12 гадоў, а 25-гадовы Яўген Касьцель — 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Ува ўсіх канфіскуюць маёмасьць, Чарапко і Астапенка маюць сплаціць 300 млн рублёў за маральную шкоду сям’і чалавека, які загінуў ад перадазіроўкі.

«Калі судзьдзя зачытвала прысуд, у залі чуліся ўсхліпы», — перадае карэспандэнт БелаПАН Вячаслаў Будкевіч.

З 2013 да 2014 году злачынная групоўка займалася распаўсюдам псыхатропаў праз адкрытыя інтэрнэт-сэрвісы, у лютым 2014-га ад атручэньня іхнім таварам у Менску памёр падлетак 1998 году нараджэньня. Сьледчыя сьцьвярджаюць, што ўдалося прадухіліць распаўсюд больш як 36 кг псыхатропаў і 200 тысяч «марак», выявіць канал паставак рэчываў у Беларусь і атрымаць зьвесткі пра дзейнасьць арганізацыі ў Расеі, Украіне і Казахстане.

Адначасова з судом над «групай Зайцава» ў Менску па справе з наркотыкамі судзяць іншую групу з 17 чалавек, у тым ліку супрацоўнікаў КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG