НАГЛЯДНА | 23 ЖНІЎНЯ 2016

У якую суму абыдзецца Алімпіяда бюджэтам краін-мэдалістаў

 

Многія краіны постсавецкай прасторы прызначылі высокія прызавыя за алімпійскія мэдалі: колькі ў выніку ім давядзецца заплаціць спартоўцам? У інфаграфіцы ўлічваюцца толькі афіцыйныя выплаты, кошт дадатковых прызоў (машыны, кватэры і да т.п.) ня ўлічваецца. У некаторых краінах не выплачваюць прэмій спартоўцам у прынцыпе (Вялікабрытанія), а дзе-нідзе прэміі зашкальваюць: напрыклад, сынгапурскі плывец Ёзэф Скулінг (Joseph Schooling) можа разьлічваць на $ 740 000 у эквіваленце.

 

ПАЗНАКІ

Разьлікі заснаваныя на афіцыйна заяўленых сумах «прызавых» ад дзяржаў, пералічаных па курсе на 19 жніўня (Google Finance). Кошт іншых прызоў (кватэры, аўтамабілі і да т.п., а таксама дадатковых выплат ня ўлічвалася. Спартоўцы Кіргізстану, Латвіі, Малдовы і Туркмэністану мэдалёў не заваявалі. Казахская фэдэрацыя боксу паабяцала выплаціць максымальны памер прэміі баксёру Васілю Левіту, нягледзячы на ​​тое, што ён атрымаў срэбра. У рэйтынгу ўлічана, што бронзавы мэдаль малдаўскага весьляра Сяргея Тарноўскага з-за пазытыўнага допінгавага тэсту перададзены расейцу Ільлю Штокалаву, які заняў чацьвёртае месца. Лічбы акругленыя.