15:53
24.1.2014
У Львове тысячы чалавек разьвіталіся за закатаваным майданаўцам
24 студзеня ў адной з найбуйнейшых цэркваў Львова прайшла цырымонія разьвітаньня з Юрыем Вярбіцкі, закатаванае цела якога знайшлі пад Кіевам.
На пахаваньні прысутнічаў мэр Львова Андрэй Садовы з жонкай, старшыня Львоўскага аблсавета.
Юрыя Вярбіцкага забілі на 52-м годзе жыцьця. Яго цела са сьлядамі катаваньняў знайшлі ў Барыспальскім раёне Кіеўскай вобласьці. Напярэдадні яго выкралі невядомыя з кіеўскай бальніцы.
16:28
24.1.2014
У Чарнаўцах пратэстоўцы ўвайшлі ў будынак аблдзяржадміністрацыі
Каля 500 мужчынаў і юнакоў зранку атачылі будынак мясцовай адміністрацыі ў Чарнаўцах. Паведамляецца, што цяпер пратэстоўцы трапілі ў будынак. Два-тры дзясяткі байцоў унутраных войскаў трымаюць абарону, ужываюць сьлезацечны газ.
16:31
24.1.2014
Кіраўнік рады Валыні напісаў заяву пра звальненьне «дзеля міру на Валыні»
Уладзімер Вайтовіч, які ўзначальваў Валынскую абласную раду, пад ціскам шматтычнага мітынгу напісаў заяву пра звальненьне. Пасьля таго, як старшыня напісаў заяву з фармулёўкай «дзеля міру на Валыні», мітынгоўцы параілі яму цяплей апрануцца перад выхадам на мароз.
У той жа час кіраўнік Валынскай абласной дзяржадміністрацыі Барыс Клімчук выйшаў да людзей і стаў перад імі на калені, тлумачачы, што працуе толькі дзеля іх. Але заявы пра звальненьне не напісаў.
Уладзімер Вайтовіч, які ўзначальваў Валынскую абласную раду, пад ціскам шматтычнага мітынгу напісаў заяву пра звальненьне. Пасьля таго, як старшыня напісаў заяву з фармулёўкай «дзеля міру на Валыні», мітынгоўцы параілі яму цяплей апрануцца перад выхадам на мароз.
У той жа час кіраўнік Валынскай абласной дзяржадміністрацыі Барыс Клімчук выйшаў да людзей і стаў перад імі на калені, тлумачачы, што працуе толькі дзеля іх. Але заявы пра звальненьне не напісаў.
16:41
24.1.2014
Літва прымае на лячэньне пацярпелых на Эўрамайдане
Прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце «скрайне строга асудзіла выкарыстаньне брутальнай сілы ў Украніе, асабліва супраць удзельнікаў Эўрамайдана», — паведамляе дарадца прэзыдэнта Ёвіта Нэлюпшэне.
«Ужо ў панядзелак дзесяць пацярпелых на Эўрамайдане прывязуць на лячэньне і рэабілітацыю ў Літву», — паведаміла Нэлюпшэне.
Такое рашэньне было прынятае пасьля сустрэчы прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ з амбасадарам Украіны Валерыем Жаўтэнкам.
16:47
24.1.2014
На Майдане ўшанавалі памяць загінулага беларуса
У Кіеве адбылася акцыя ўшанаваньня памяці беларуса Міхаіла Жызьнеўскага, які загінуў на Эўрамайдане 22 студзеня. На барыкадзе ўсталявалі бел-чырвона-белыя сьцягі. Людзі прынесьлі кветкі.
17:15
24.1.2014
24 студзеня на Эўрамайдане праз аб’ектыў Паўла́ Зуб’юка
17:33
24.1.2014
Міхаіл Жызьнеўскі зьбіраў на барыкадах інфармацыю для газэты
Бацькі забітага на ўкраінскіх барыкадах Міхаіла Жызьнеўскага начным цягніком паедуць у Кіеў, каб забраць з моргу нябожчыка сына і пахаваць пад Гомелем на сямейных могілках.
Бацькі забітага на ўкраінскіх барыкадах Міхаіла Жызьнеўскага начным цягніком паедуць у Кіеў, каб забраць з моргу нябожчыка сына і пахаваць пад Гомелем на сямейных могілках.
17:50
24.1.2014
«Марафон салідарнасьці з Эўрамайданам» на ўправе БНФ
25 студзеня а 19 гадзіне на сядзібе партыі БНФ ў Менску (Чарнышэўскага, 3) адбудзецца марафон салідарнасьці з Эўрамайданам.
25 студзеня а 19 гадзіне на сядзібе партыі БНФ ў Менску (Чарнышэўскага, 3) адбудзецца марафон салідарнасьці з Эўрамайданам.
17:55
24.1.2014
Экспэртыза Свабоды. Куды рушыць Украіна?
Ва Ўкраіне працягваецца сілавое супрацьстаяньне паміж уладай і Майданам. Чаму падзеі разьвіваюцца паводле сілавога сцэнару? Як ацаніць міжнародны кантэкст украінскіх падзей? Як у Беларусі рэагуюць на забурэньні ва Ўкраіне? Удзельнікі экспэртызы: журналіст Юрась Сьвірко з Кіеву і палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску.
Ва Ўкраіне працягваецца сілавое супрацьстаяньне паміж уладай і Майданам. Чаму падзеі разьвіваюцца паводле сілавога сцэнару? Як ацаніць міжнародны кантэкст украінскіх падзей? Як у Беларусі рэагуюць на забурэньні ва Ўкраіне? Удзельнікі экспэртызы: журналіст Юрась Сьвірко з Кіеву і палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску.
18:29
24.1.2014
Януковіч: «Урад Азарава будзе перафарматаваны»
Прэзыдэнт Украіны паабяцаў, што ўрад будзе перафарматаваны на пазачарговай сэсіі Вярхоўнай рады 28 студзеня.
«...Мы перафарматуем урад, каб знайсьці аптымальны варыянт прафэсійнага складу ўраду, які працаваў бы на ўкраінскую дзяржаву», — сказаў Віктар Януковіч падчас сустрэчы з кіраўнікамі цэркваў і рэлігійных арганізацый.
Зьмена ўраду Мікалая Азарава застаецца адным з асноўных патрабаваньняў Эўрамайдана.
18:53
24.1.2014
Януковіч: «Законы 16 студзеня будуць зьмененыя»
«Нашыя экспэрты адпрацоўваюць гэтае пытаньне і разам з апазыцыяй падрыхтуем кампрамісныя рашэньні.... Мы прагаласуем зьмены гэтых законаў і здымем пытаньні», — паведаміў Віктар Януковіч на сустрэчы з кіраўнікамі цэркваў і рэлігійных арганізацый.
16 студзеня Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла шэраг законаў, якія абмяжоўваюць правы грамадзянаў. Гэта выклікала чарговы ўсьплеск грамадзкай незадаволенасьці.
19:09
24.1.2014
Хлопца, зь якога зьдзекаваўся «Беркут», двойчы «прапускалі цераз шыхт»
Міхайла Гаўрылюк, якога захапіў «Беркут» і фатаграфаваў распранутым, уцёк зь лякарні, куды яго адправілі, і сьцьвярджае, што яго «двойчы прапускалі цераз шыхт» — білі між двума шыхтамі байцоў «Беркута».
Міхайла Гаўрылюк выйшаў да журналістаў у прэс-цэнтры Дому прафсаюзаў. Ён апавёў, што яго зацягнулі ў аўтазак, скруцілі, адрэзалі яму «чуб», пасьля распранулі, выгналі на вуліцу, фатаграфавалі і зноў зацягнулі ў аўтазак. Там яму адзін зь іншых затрыманых аддаў свае споднія штаны.
Відэа, на якім байцы «Беркута» зьдзекуюцца з распранутага дагала Міхайлы, было распаўсюджанае ўчора.
МУС Украіны выбачылася за дзеяньні «Беркута» і запэўніла, што прыме адпаведныя захады да тых, хто чыніў зьдзекі.
20:38
24.1.2014
Данецкіх байцоў унутраных войскаў узнагародзілі мэдалямі за падзеі ў Кіеве
Мэдалі «Народная павага вайсковым праваахоўнікам» уручаныя 23 студзеня за ўзорнае выкананьне службова-баявых зад.аньняў па забесьпячэньні аховы грамадзкага парадку ў Кіеве. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўнутраных войскаў Украіны.
Мэдалі атрымалі вайскоўцы з вайсковых частак 3057 (Марыупаль) і 3037 (Данецк) Усходняга тэрытарыяльнага камандаваньня.
20:39
24.1.2014
Януковіч: зьдзекі «Беркута» — гэта адказ на гвалт
Віктар Януковіч лічыць, што праваахоўныя органы падчас падзеяў у Кіеве дзейнічаюць адпаведна сваім паўнамоцтвам.
Патрыярх Філарэт падчас сустрэчы з прэзыдэнтам папрасіў яго пракамэнтаваць паведамленьні пра тое, што праваахоўнікі зьдзекуюцца з затрыманымі актывістамі. Адказ Віктара Януковіча быў наступным:
«Чаму вы не асуджаеце тых людзей, якія палілі тых маладых хлопцаў той сумесьсю, калі яны гарэлі і іх запальвалі? Чаму вы іх не асуджаеце? Распранулі. Безумоўна, такога нельга было рабіць. Але гвалт спараджае гвалт», — цытуе словы прэзыдэнта агенцтва УНІАН.
Відэа, на якім байцы «Беркута», зьдзекуюцца над распранутым на марозе актывістам Міхаілам Гаўрылюком і фатаграфуюцца, выклікала хвалю грамадзкага абурэньня ва Ўкраіне. МУС Украіны прызнало факты зьдзекаў і запэўніла, што прыме адпаведныя захады ў дачыненьні да сваіх супрацоўнікаў.
20:47
24.1.2014
Хмяльніцкі: міліцыянтаў з адміністрацыі гоняць партрэтамі Януковіча
Мітынгоўшчыкі ў Хмяльніцкім увайшлі ў памяшканьне абласнай дзяржаўнай адміністрацыі. Яны патрабуюць адстаўкі губэрнатара Васіля Ядухі.
Ідуць перамовы кіраўніцтва вобласьці з камэндантам мясцовага Эўрамайдану Юрыем Смалём. У гэты час мітынгоўшчыкі закідалі міліцыянтаў, што ахоўваюць будынак, партрэтамі Януковіча, паведамляе УНІАН.
20:50
24.1.2014
Клічко: «Майдан разыдзецца толькі пасьля адстаўкі Януковіча»
Віталь Клічко, лідэр партыі «Ўдар», заявіў, што пратэстоўцаў на Эўрамайдане задаволіць толькі адстаўка Віктара Януковіча.
«Яшчэ месяц таму Майдан разышоўся б, калі б была адстаўка Захарчанкі з пасады міністра ўнутраных спраў. Ячшэ два тыдні таму можна было задаволіць людзей адстаўкай ураду. Сёньня людзі вымагаюць адстаўкі прэзыдэнта», — сказаў Клічко.
«Учора з рашэньнем пасьля нарады ў прэзыдэнта я пайшоў на Грушэўскага да людзей і ў адказ я пачуў сьвіст. Ён быў адрасаваны ня ў мой бок, а сьведчыў пра іх нежаданьне і абурэньне супраць прыняцьця вынікаў перамоваў. Яны такога не чакалі», — дадае Клічко.
Сёньня Віктар Януковіч паведаміў пра сваю гатоўнасьць перафарматаваць урад Мікалая Азарава і зьмяніць прынятыя 16 студзеня законы, якія абмяжоўваюць правы грамадзянаў. http://interfax.com.ua/news/general/187351.html
01:04
25.1.2014
У Кіеве забілі міліцыянта
У Галасееўскім раёне невядомыя застрэлілі міліцыянта. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.Цела міліцыянта з агнястрэльным раненнем галавы вечарам у пятніцу, 24 студзеня, выявілі ахоўнікі, якія працуюць на будаўніцтве непадалёк ад месца зьдзяйсьненьня злачынства.
Мужчыны пачулі страляніну і пабеглі праверыць, што адбылося. Убачыўшы забітага, яны адразу выклікалі міліцыю.
Сьведкі бачылі, як двое невядомых ўцякалі зь месца здарэньня. Ужо вызначана, што пацярпелы — 27 гадовы парцаўнік аддзелу дзяржаўнай службы аховы Галасееўскага аддзелу міліцыі. Міліцыянт кіраваўся са службы дадому бяз зброі.
Пражываў міліцыянт непадалёку ў інтэрнаце «Беркуту». На месцы забойства працуе сьледча-апэратыўная група.
01:10
25.1.2014
А улица Грушевского в Киеве по звуку и огню опять напоминает литейный цех металлургического завода #євромайдан
— Павел Шеремет (@pavelsheremet) January 24, 2014
01:21
25.1.2014
Міліцыя зьвінаваціла апазыцыю ў парушэньні замірэньня
У міліцыі заяўляюць, што перамір’е на вуліцы Грушэўскага парушылі пратэстоўцы. Пра гэта заявіла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
У ведамстве адзначылі, што актывісты пачалі кідаць у кардон праваахоўнікаў камяні і бутэлькі з запальнай сумесьсю.
«Нягледзячы на працяглыя перамовы апазыцыі і ўлады і папярэднія дамоўленасьці аб перамір’і, некантраляваныя лідэрамі пратэстаў радыкальныя сілы зноў пачалі правакаваць міліцыю на ўжываньне сілы», — гаворыцца ў паведамленьні.
У МУС адзначаюць, што ў чацьвер міністар унутраных спраў Віталь Захарчанка запэўніў, што міліцыя гатовая да мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ў выпадку выкананьня дамоўленасьцяў, але гэтыя заклікі засталіся не пачутымі ўдзельнікамі закалотаў.
Як вядома, раней паведамлялася, што пратэстоўцы перайшлі да актыўных дзеяньняў, калі «Беркут» адкрыў па іх агонь гумовымі кулямі і быў паранены актывіст.