Камэндант Эўрамайдану паранены аскепкамі гранаты
Падчас сутыкненьняў на Грушэўскага быў паранены народны дэпутат Андрэй Парубій. Пра гэта ён паведаміў у інтэрвію Радыё Свабода.
«У мяне некалькі раненьняў аскепкамі на руцэ і ірваная рана на назе, — кажа Парубій. — Але мне ўжо аказалі мэдычную дапамогу, зрабілі перавязкі і я выконваю свае абавязкі камэнданта на Майдане. Мы арганізуем ахову Майдану» .
Па словах Андрэя Парубія, сярод прадстаўнікоў самаабароны Майдану каля 30 параненых, агулам жа параненых мітынгоўцаў нашмат больш.
У МУС паведамляюць пра больш чым 70 параненых сілавікоў.
«Кактэйлі Молатава» і падпаленыя аўтобусы ў Кіеве
Кіеў: Праваахоўнікі страляюць па журналістах
Міліцыя страляе гумовымі кулямі, кідае ў натоўп сьвятла-шумавыя гранаты, а таксама ўжывае сьлезацечны газ, піша Інтэрфакс-Украіна. Дэманстранты ў адказ кідаюць камяні і кактэйлі Молатава.
Паводле відавочцаў, праваахоўнікі цэляць таксама ў журналістаў.
Атрады міліцыі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве прасунуліся на 15-20 м наперад і такім чынам вярнуліся на лінію спаленых аўтобусаў.
Нягледзячы на тое, што ўся падпаленая раней тэхніка ўжо патухла, вадамёты працягваюць працу; іх бруі накіроўваюцца на актыўныя групы пратэстоўцаў. Пры гэтым, паколькі ў Кіеве мінусавая тэмпература паветра, вада на бруку адразу ж пераўтвараецца ў лёд.
Чытаць далей...
RT! Беркут зловив двох хлопців на Грушевського їх роздягли били, обливали водою, пустили голими бігти через барикади до #євромайдан
— Андрій Ковальов (@Andriy_Kovalov) January 20, 2014
А белорусские телеканалы не заметили в Киеве никаких важных событий. Всё спокойно говорят #євромайдан
— РБ головного мозга (@belamova) January 19, 2014
Сілавікі абстрэльваюць мітынгоўцаў на вуліцы Грушэўскага плястыкавымі кулямі і сьветлашумавымі гранатамі. Ад разрыву такой гранаты пацярпеў і журналіст Радыё Свабода. Ён атрымаў шматлікія сінякі і ўдары.
Па стане на 8-ю гадзіну раніцы супрацьстаяньне на Грушэўскага працягваецца.
Сутыкненьні паміж прысутнымі і сілавікамі пачаліся каля 15:00 19 студзеня.
Падчас беспарадкаў былі параненыя больш за 100 чалавек, спалена 4 аўтобусы МУС і 2 аўтамабіля ЗІЛ.
Бел-чырвона-белыя сьцягі на барыкадах у Кіеве
Падчас супрацьстаяньня з міліцэйскімі сіламі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве камэра 5 канала зафіксавала два вялікія бела-чырвона-белыя сьцягі.Злучаныя Штаты абвінавацілі ўлады Ўкраіны ў абвастрэньні сытуацыі ў краіне, запатрабавалі вывесьці міліцэйскі спэцназ з цэнтра Кіева і пачаць дыялёг з апазыцыяй.
Партыя рэгіёнаў вінаваціць Захад
У беспарадках у Кіеве задзейнічаныя баевікі, якіх рыхтавалі заходнія спэцслужбы, сьцьвярджаюць ва ўкраінскай партыі ўлады.
Народны дэпутат Украіны ад фракцыі Партыі рэгіёнаў Вадзім Калесьнічэнка лічыць, што ў акцыях пратэсту ў цэнтры Кіева прымаюць удзел баевікі , падрыхтоўка якіх прафінансаваная спэцслужбамі заходніх краін», паведамляе прэсавая служба Партыі рэгіёнаў:
«Так званы Эўрамайдан распаўся на дзьве часткі: людзей, якія стаялі на Майдане Незалежнасьці, і баевікоў-штурмавікоў, на падрыхтоўку якіх спэцслужбы заходніх краін выдаткавалі велізарныя грошы,— адзначыў Калесьнічэнка пра падзеі ў Кіеве.
Паводле ягоных слоў, апазыцыя выкарыстала людзей як гарматнае мяса.
«Тыя, каго мы бачым, — гэта не мірныя пратэстоўцы. Гэта добра падрыхтаваныя і экіпіяваныя бандфармаваньні, якія мэтай канфлікту ставяць грамадзянскае супрацьстаяньне і спробу прымусіць уладу ўжываць сілу», — рэзюмаваў Калесьнічэнка.
Колькасьць параненых у Кіеве перавысіла 100
Агульная колькасьць параненых з абодвух бакоў ужо пераваліла за сотню, дэманстранты спалілі чатыры міліцэйскія аўтобуса і два грузавіка.
Пратэстуючых стала значна менш — зараз іх тут каля дзьвюх тысяч. Супрацоўнікі праваахоўных органаў стаяць некалькімі кардонамі уверх па вуліцы Грушэўскага і ў Марыінскім парку ля будынка Вярхоўнай Рады. Вялікая колькасьць байцоў " Беркута " знаходзіцца ў дварах каля адміністрацыі прэзыдэнта і дома ўрада. На падыходах да адміністрацыі міліцыі практычна не відаць, але тут стаяць дзясяткі міліцэйскіх аўтобусаў. Хутчэй за ўсё, сілавікі знаходзяцца ўнутры аўтобусаў.
Мітынгоўцы ўзьвялі барыкаду на Пятроўскай алеі, каб абараніцца ў выпадку нападу «Беркута». Пэрыядычна яны арганізуюць вылазкі, закідваючы міліцыю кавалкамі тратуарнай пліткі. Тыя ў сваю чаргу адказваюць сьвятлошумавымі гранатамі.
Паміж дэманстрантамі і сілавікамі стаяць абледзянелыя рэшткі згарэлых міліцэйскіх аўтобусаў і грузавікоў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў спрабавалі патушыць пажар і палівалі іх вадой з пажарных рукавоў. Цяпер усё гэта ператварылася ў адну ледзяную барыкаду .
«Беркут» цэліцца ў журналіста Свабоды
Сілавікі абстрэльваюць мітынгоўцаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве плястыкавымі кулямі і сьвятло-шумавымі гранатамі, цэляцца таксама і ў журналістаў, якія выконваюць свае прафэсійныя абавязкі.Ад разрыву сьвятлошумавых гранат мінулай ноччу пацярпеў і журналіст Радыё Свабода. Ён атрымаў шматлікія сінякі і ўдары.
Перад тым ён пасьпеў зьняць, як супрацоўнік праваахоўных органаў цэліцца проста ў яго.
Супрацьстаяньне на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве працягваецца ўжо больш за 17 гадзін. Сутыкненьні паміж прысутнымі і сілавікамі пачаліся каля 15:00 19 студзеня.
Падчас беспарадкаў было параненыя больш за 100 чалавек. Афіцыйную інфармацыю аб колькасьці пацярпелых Міністэрства аховы здароўя абяцае даць пасьля 10:00 па кіеўскім часе.
Сутычкі ў Кіеве ўзмацніліся
Пасьля адносна ціхай раніцы супрацьстаяньне каля будынку ўраду Ўкраіны актывізавалася, паведамляе 5 канал.
Мітынгоўцы кідаюць у спэцназ міліцыі камяні і кактэйль Молатава, тыя адказваюць шумавымі гранатамі і плястыкамі кулямі. Людзі б’юць у бочкі, як у бубны.
Гарыць агонь, мэдыкі апрацоўваюць раны параненых. Афіцыйнай інфармацыі пра колькасьць пацярпелых не паведамляе.
Паводле МУС Украіны, пад час сутычак пацярпела 70 міліцыянтаў, 50 шпіталізаваныя. МУС звозіць «Беркут» зь іншых рэгіёнаў у Кіеў, іх машыны спрабуюць заблякаваць у Львове, Роўным, Адэсе і іншых гарадах.
Тым часам на самім Эўрамайдане усё спакойна.
Міліцыя затрымала здымачную групу Свабоды
Пра гэта паведаміла жонка аднаго з двух затрыманых, якая атрымала sms — паведамленне ад мужа.
Пасьля 08 гадзін журналісты пайшлі здымаць падзеі на вуліцы Грушэўскага. На працягу некалькіх хвілін падчас паўзы ў сутыкненьнях мітынгоўцаў і міліцыі яны падышлі амаль ушчыльную ў шэрагі праваахоўнікаў. Пасьля відэатрансьляцыя Свабода перапынілася.
Радыё Свабода спрабуе даведацца пра прычыны затрыманьня і тое, куды павезьлі калегаў.
Мітынгоўцы паліваюць «Беркут» вадою
На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве невялікія групы мітынгоўцаў працягваюць процідзейнічаць «Беркуту».
Як паведамляе карэспандэнт Еспресо.TV мітынгоўцы хаваюцца за барыкадай і спрабуюць паліваць «Беркут» вадой з пажарнага гідранта. Насупраць стаяць шэрагі «Беркута», якія грукаюць шчытамі, аднак не робяць актыўных дзеяньняў.
Пратэстоўцы на вуліцы Грушэўскага ўзьвялі барыкады
Раніцай у панядзелак на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве некалькі сотняў пратэстуючых б’юць у барабаны і спрабуюць кідаць у бок спэцатраду міліцыі камяні.
Міліцыянты стаяць на адлегласьці каля 20 мэтраў ад спаленых аўтобусаў. Пэрыядычна выбухаюць шумавыя гранаты.
Мітынгоўцы ўзьвялі барыкады і паставілі каля 10 бочак для абагрэву.
Затрымана 20 мітынгоўцаў. Людзей на барыкадах большае
Колькасьць пратэстоўцаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве расьце, яны працягваюць закідваць «Беркут» камянямі і кактэйлем Молатава, «Беркут» адстрэльваецца шумавымі гранатамі і плястыкавымі кулямі.
Праваахоўнікі ўжо затрымалі больш за 20 чалавек падчас сутыкненьняў у цэнтры Кіева, паведамляе Інтэрфакс. Іх даставілі ў пастарункі. «Высьвятляюцца іх асобы , а таксама іх ступень удзелу ў падзеях», — паведамілі ў прэсавай службе МУС Украіны ў панядзелак раніцай.
Дзевяць чалавек ужо затрыманыя ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках.