Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрыева зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты 

абноўлена

Андрэй Дзьмітрыеў, архіўнае фота
Андрэй Дзьмітрыеў, архіўнае фота

«Зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты. У маёй акрузе я адзіны прадстаўнік дэмакратычных сілаў, адзіны, хто прадстаўляе рэальную альтэрнатыву», — так адрэагаваў у Фэйсбуку на добрую для сябе навіну з Цэнтравыбаркаму адзін зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.

«Я абяцаю, што гэта ня проста рэгістрацыя мяне, гэта рэгістрацыя людзкіх праблемаў, якія мы падымаем, тых рашэньняў для лепшага жыцьця, за якія я буду выступаць», — напісаў палітык.

Спадар Дзьмітрыеў дадаў, што зробіць усё, каб працягнуць рух за мірныя перамены, які пачаліся ў мінулым годзе падчас прэзыдэнцкіх выбараў:

«Аднойчы наша выдатная краіна і мы, яе грамадзяне, даможамся гэтых пераменаў і павагі з боку тых, хто павінен служыць людзям ва ўрадзе і ў парлямэнце. Нам патрэбныя мірныя перамены — і людзям у маёй акрузе, і ўсім беларусам. І я зьбіраюся быць прадстаўніком гэтых людзей», — падсумаваў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Андрэй Дзьмітрыеў.

Пазьней стала вядома, што кандыдатам у дэпутаты таксама зарэгістраваная сябра «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG